Прападаюць грыбнiкi
Яна СВЕТАВА
Менш чым за месяц у лясах Брэсцкай вобласцi прапалi без вестак шэсць чалавек. Гiсторыi амаль усе аднолькавыя: людзi выпраўляюцца ў лес па грыбы, а дадому не вяртаюцца. Яшчэ 9 жнiўня ў Ляхавiцкi РАУС паступiла заява аб прапажы 73-гадовага грыбнiка з вёскi Пад’язоўле. Чалавека да гэтай пары знайсцi не ўдалося.
У Брэсцкiм раёне шукаюць пенсiянера 1947 года нараджэння, якi пайшоў па грыбы ў раёне палiгона цвёрдых бытавых адходаў яшчэ 14 жнiўня. Яшчэ адзiн 80-гадовы дзядуля прапаў 24 жнiўня. Два тыднi шукаюць 85-гадовага жыхара Iвацэвiчаў. Шчаслiва завяршылася пакуль толькi адна гiсторыя. 50-гадовы жыхар Ганцавiчаў выбраўся з лесу самастойна, хоць праблукаў двое сутак.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Менш чым за месяц у лясах Брэсцкай вобласцi прапалi без вестак шэсць чалавек
|
|