Большым попытам гарэлка карыстаецца... летам?
Сяргей РАСОЛЬКА
Апошнiм часам, як звярнулi ўвагу пакупнiкi, набыць гарэлку мiнскага завода «Крышталь» было даволi няпроста. Прадаўцы тлумачылi адсутнасць гэтай прадукцыi тым, што, маўляў, на прадпрыемстве iдзе капiтальны рамонт.
Як патлумачылi нам спецыялiсты «Крышталя», на прадпрыемстве сапраўды ў летнiя месяцы вёўся планавы капiтальны рамонт двух цэхаў — у чэрвенi i лiпенi—жнiўнi. Аднак звязваць гэтую акалiчнасць з пэўнай адсутнасцю ў гандлi «белай» тут адмовiлiся. — Калi прааналiзаваць лiчбы, выходзiць, што тая ж сталiца штодня атрымлiвае ад 6 да 10 тысяч дэкалiтраў моцных напояў. Як нi дзiўна, але спажыванне гарэлкi павялiчваецца не зiмой, а менавiта летам, у адпускную пару, — патлумачылi нам. — Гарэлка зараз каштуе даволi танна, што спрыяе попыту на яе. Калi б яна каштавала, напрыклад, працэнтаў на 20 больш, на прылаўках бы яна стаяла даўжэй. А ўвогуле вырабляць «белай» больш мы не можам, паколькi iснуюць зацверджаныя квоты, парушаць якiя мы не маем права.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Апошнiм часам, як звярнулi ўвагу пакупнiкi, набыць гарэлку мiнскага завода «Крышталь» было даволi няпроста
|
|