Забраць падоранаеПадкажыце, калi ласка, цi магу я вярнуць кватэру, якую падарыла ў 1996 годзе старэйшаму сыну ў надзеi, што ён мяне будзе даглядаць. Але так здарылася, што сын ужо пяць гадоў як жыве ў Расii, мае там сям’ю i рэдка сюды наведваецца, а са мною жыве i даглядае мяне малодшы сын, якому я i хацела б пакiнуць кватэру. Надзея Iванаўна, г. Брэст. Такiм чынам, вярнуць кватэру, якая калiсьцi была падорана, згодна з заканадаўствам, амаль немагчыма. Але ў вашай сiтуацыi ёсць адно выйсце. Вам трэба пагаварыць на гэту тэму са старэйшым сынам. Калi ён нiчога не мае супраць вашага жадання пакiнуць кватэру малодшаму сыну, то ён можа згодна з дамоўленасцю, дасягнутай вамi на сямейным савеце, падарыць кватэру, якая на сённяшнi дзень належыць яму, або малодшаму сыну або вам. Лепш, напэўна, калi кватэра будзе падорана сынам вам. Пасля афармлення яе ў сваю ўласнасць вы зможаце аформiць у натарыяце завяшчанне на кватэру, у якiм адзiным спадчыннiкам гэтай кватэры ўказаць малодшага сына. Калi жыццёвая сiтуацыя зменiцца i вы зноў памяняеце свае планы наконт кватэры, то завяшчанне змянiць намнога прасцей, чым дагавор дарэння. У адпаведнасцi з артыкулам 1049 Грамадзянскага кодэкса грамадзянiн мае права ў любы час адмянiць зробленае iм завяшчанне цалкам або змянiць яго шляхам адмены, змянення цi дапаўнення асобных завяшчальных распараджэнняў, якiя ў iм змяшчаюцца, зрабiўшы новае завяшчанне. Завяшчанне можа быць адменена шляхам знiшчэння ўсiх яго экзэмпляраў самiм грамадзянiнам цi па яго пiсьмоваму распараджэнню — натарыусам. Завяшчанне, якое было састаўлена раней, адмяняецца наступным завяшчаннем поўнасцю або ў той частцы, у якой папярэдняе завяшчанне супярэчыць апошняму. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падкажыце, калi ласка, цi магу я вярнуць кватэру, якую падарыла ў 1996 годзе старэйшаму сыну ў надзеi, што ён мяне будзе даглядаць
|
|