Калi шлюб — першы
Вiктар САВIЦКI
Кватэрнае пытанне Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 29.11.2005 № 56 было зацверджана Палажэнне аб парадку ўлiку грамадзян, якiя маюць патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, прадастаўлення жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду. Згодна з iм тымi, хто мае патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, прызнаюцца ў лiку iншых катэгорый грамадзяне, якiя ўпершыню ўзялi шлюб (муж i жонка), калi нiхто з iх не мае асобнай кватэры (падпункт 3.1.11 Палажэння).У мяне i ў маёй жонкi гэты шлюб першы, але калi мы вырашылi стаць на ўлiк, у выканкаме сказалi, што па гэтаму пункту Палажэння прымаюцца на ўлiк толькi тыя сем’i, у якiх мужу або жонцы не споўнiўся 31 год. Мы абодва ўжо старэйшыя... Цi правiльна нам адмовiлi? У Палажэннi аб узроставым абмежаваннi я нiчога не знайшоў, а iншых падстаў для пастаноўкi на ўлiк у нашай сям’i няма. В.I. Бернат, Баранавiцкi раён. Сапраўды, у адпаведнасцi з падпунктам 3.1.11 Палажэння аб парадку ўлiку грамадзян, якiя маюць патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, прадастаўлення жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду (зацверджана Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 29.11.2005 № 565) тымi, хто мае патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, прызнаюцца грамадзяне, якiя ўпершыню ўзялi шлюб (муж i жонка), калi нiхто з iх не мае асобнай кватэры. Пры вырашэннi пытання аб пастаноўцы на кватэрны ўлiк гэта норма прымяняецца незалежна ад узросту мужа i жонкi i ўзроўню забяспечанасцi агульнай плошчай жылога памяшкання мужа i жонкi па месцы iх пражывання з бацькамi або iншымi членамi сям’i.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 29.11.2005 № 56 было зацверджана Палажэнне аб парадку ўлiку грамадзян, якiя маюць патрэбу ў паляпшэннi жыллёв
|
|