21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Адваротны бераг Нарачы,

25.08.2009 22:02 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

або Пра ўмовы агра- i аўтатурызму ў вёсцы Занарач

Напэўна, аматарам адпачынку на Беларусi будзе не ў навiну даведацца, што не ўсё ўзбярэжжа возера Нарач забудавана санаторыямi i дзiцячымi летнiкамi. Менш асвоены арганiзаваным адпачынкам бераг выходзiць да вёскi Занарач. Хачу падкрэслiць: выходзiць, як i выходзiў гадоў 30 таму.

Недзе ў канцы 70-х мне пашчасцiла двойчы быць тут у летнiм лагеры. Ён размяшчаўся ў школе. Але найбольш часу дзятва бавiла на возеры, менавiта на так званым «дзiкiм» занарацкiм беразе.

Тады ён быў пясчаны, шырокi, памятаецца, зусiм не заросшы асакой. Падабаўся гэты стыхiйны пляж, мяркую, i нашым выхавацелям. Бо некалькi соцень метраў тут цягнецца азёрная водмель, i трэба доўга брысцi па калена ў вадзе, каб дабрацца да большых глыбiнь. Ну хiба ж не сама прырода асцерагае тут дзяцей?!

Наступная мая сустрэча з занарацкiм берагам адбылася ў канцы 90-х. Тады мы ўсе мала здзiўлялiся адсутнасцi перамен да лепшага. Але на возеры плавала пара белых лебедзяў. Яны не баялiся людзей, падплывалi i хапалi з рук хлеб, гагаталi па-свойму i знiкалi ў далечынi. I тутэйшыя, i госцi стаялi i пазiралi ўслед гэтым прыгожым птушкам, не хаваючы замiлаваных усмешак.

Сёлета, на пачатку лiпеня, я зноў наведала тыя мясцiны. Вёска Занарач называецца цяпер аграгарадком. Школа пазiрае на вулiцу шклопакетамi. Не пазнаць адноўлены будынак сельсавета. Драўляныя казачныя персанажы ў двары дзiцячага садка прымушаюць дарослых пашкадаваць аб сваёй сталасцi. Увесну ўся краiна бачыла тэлерэпартаж з адкрыцця мясцовага Дома культуры. Хутка адкрыецца новая палiклiнiка. I калi да ўсiх гэтых рукатворных здабыткаў дадаць гаючы подых ляснога i азёрнага паветра, гарачыя летнiя днi i павольныя лагодныя вечары, то не дзiва, што падобных мне неарганiзаваных аўтатурыстаў вабiць Занарач.

Да возера трэба iсцi (як i 30 гадоў таму) то пясчанай, то балоцiстай сцяжынкай. Сам пляж з боку Занарачы звузiўся не менш чым удвая. I гэта ўжо не жоўты пясочак, а чорны пасля вогнiшчаў дзiрван. Возера плешчацца хвалямi i прыбiвае да берага брудную пену. Злева i справа — сапраўдныя зараснікi асакi, добрая схованка качыным чародкам.

Праз нешырокi праход памiж азёрнымi раслiнамi пачынаецца шлях па колiшняй доўгай водмелi. Але як бы доўга нi лашчыла прагрэтая вадзiца ногi, не ўдаецца забыць i кiнутыя пустыя бутэлькi, i паперкi, i здзiчэлы хмызняк на ўзбярэжжы.

Пры мне некалькi сем’яў, прабыўшы тут каля гадзiны, разварочвалiся i ад’язджалi. Зразумела, услых выказаўшы свае ўражаннi. Калi ж некаторыя адважвалiся спынiцца надалей, то iх чакала яшчэ адно расчараванне. Асартымент у мясцовай прадуктовай краме адпавядаў хутчэй студзеньскаму «мёртваму сезону», чым разгару летняга адпачынку. Пра кiёскi з прахаладжальнымi напоямi цi пункты пракату лодак, палатак тут нiхто не клапоцiцца.

...Часта слухаю першы канал беларускага радыё. На пачатку летняга сезона жаданымi гасцямi многiх перадач з’яўляюцца арганiзатары турызму i адпачынку ў Беларусi. Як прыгожа яны распавядаюць пра хуткi росквiт аўта- i агратурызму ў нашай краiне. Нарач, паводле iх слоў, з’яўляецца бадай цi не прыкладам у справе прыцягнення як арганiзаваных, так i самастойных адпачываючых.

Але цяпер мне i многiм, хто сёлета пабываў у Занарачы, цяжка будзе паверыць высокiм чыноўнiкам ад турызму. Як нi кажы, жывём амаль у цэнтры Еўропы, нешта пабачылi i маем з чым параўнаць. Ведаем, што за мяжой людзi сем’ямi выязджаюць на ўiк-энды. На адпачынак, а не на выпрабаваннi i не дзеля таго, каб сапсаваць настрой i ў азлабленнi вярнуцца ў горад.

Нашы беларускiя аўтатурысты, адправiўшыся на «дзiкi» бераг у Занарач, рызыкуюць правесцi выхадныя ў расчараваннi i незадаволенасцi. Па клiматычных i экалагiчных умовах гэты бераг нiчым не горшы за процiлеглы — з боку курортнага пасёлка Нарач. Але той быццам медаль, што блiшчыць, добраўпарадкоўваецца год ад году. Гэты ж — як адваротны бок медаля.

...А лебедзi тут даўно не жывуць.

Алена ГРЫШКЕВIЧ.

Рэдакцыя звярнулася ў адмiнiстрацыю Нацыянальнага парку «Нарачанскi» з просьбай пракаментаваць узнятую праблему. Начальнiк аддзела турызму Аляксей Шапяцько патлумачыў:

Вёска Занарач (Мядзельскi раён Мiнскай вобласцi) знаходзiцца на тэрыторыi Дзяржаўнай прыродаахоўнай установы «Нацыянальны парк «Нарачанскi». Але, згодна тэрытарыяльнага заснавання Нацыянальнага парку, зямля, у тым лiку ўзбярэжжа возера Нарач у наваколлях гэтай вёскi, знаходзiцца ва ўладаннi Занарацкага сельскага Савета.

Згодна заўваг, выказаных у дасланым пiсьме, Нацыянальным паркам дадзена прадпiсанне Занарацкаму сельскаму Савету неадкладна прывесцi ўзбярэжжа каля вёскi Занарач у належны вiд.

Што датычыцца ўласнай тэрыторыi Нацыянальнага парку, то дзеля зручнасцi i задаволенасцi турыстаў i адпачываючых, у прывабных кутках узбярэжжаў 11-i азёр арганiзаваны 17 турыстычных стаянак.

Акрамя таго, аматарам аўтатурызму i проста адпачываючым нялiшне ведаць, што на ўзбярэжжы возера Нарач забаронены такiя дзеяннi, як стаянка аўтатранспарту, развядзенне вогнiшчаў, устаноўка палатак, акрамя 3 турыстычных стаянак, якiя адпавядаюць агульнапрынятым санiтарна-гiгiенiчным i прыродаахоўным патрабаванням. Кошт знаходжання на турстаянцы: 1200 руб. за суткi з чалавека; 500 руб. — плата за суткi з аўтамашыны.

Згодна рэкамендацый навукоўцаў, у цяперашнi час галоўная ўвага аддаецца перанакiраванню турыстычных патокаў з возера Нарач, дзе рэкрэацыйная нагрузка перавышае дапушчальныя паказчыкi, на ўзбярэжжы iншых азёр Нацыянальнага парку, якiх, дарэчы, 43. Таму добраўпарадкаванне ўсяго ўзбярэжжа возера Нарач не плануецца.

I на заканчэнне хацелася б нагадаць, што «чысцiня вакол нас залежыць ад нас самiх». Давайце часцей пра гэта ўспамiнаць!


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
або Пра ўмовы агра- i аўтатурызму ў вёсцы Занарач
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика