Медыцынскi цягнiк працаваў у Гомельскай вобласцi
Дзмiтрый АЛЬФЕР
7 верасня пачынае работу Камiсiя па ўзаемадзеянню чыгуначных адмiнiстрацый у галiне аховы здароўя Савета па чыгуначнаму транспарту краiн СНД i Балтыi.
Напярэдаднi пасяджэння ў Гомельскай вобласцi шэсць дзён (з першага па шостага верасня) працаваў перасоўны кансультацыйна-дыягнастычны цягнiк «Хiрург Мiкалай Пiрагоў». У медыцынскiх вагонах пацыенты маглi прайсцi поўны курс абследавання ў хiрургаў, кардыёлагаў, тэрапеўтаў, гiнеколагаў, стаматолагаў. У цягнiку працавала аптэка, кабiнеты флюараграфii, бiялагiчныя лабараторыi, дзейнiчаў аперацыйна-перавязачны блок. Медыцынскiя кансультацыi можна было атрымаць у Рэчыцы, Мазыры, Светлагорску i Рагачове. Як паведамiлi карэспандэнту «Звязды», старшынёй Камiсii з’яўляецца вiцэ-прэзiдэнт Расiйскай чыгункi доктар медыцынкскiх навук, прафесар, лётчык-касманаўт Алег Ацькоў. Ад беларускага боку ў рабоце пасяджэння прымуць удзел начальнiк Беларускай чыгункi Уладзiмiр Жэрало i начальнiк урачэбна-санiтарнай службы Людмiла Кавалёва.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
7 верасня пачынае работу Камiсiя па ўзаемадзеянню чыгуначных адмiнiстрацый у галiне аховы здароўя Савета па чыгуначнаму транспарту краiн СНД i Балтыi
|
|