Жаданне заяўляць аб сабе ў поўны голас не заўсёды вядзе да дабраАўтарытэтна Урач-фанiятр — гэта той спецыялiст, якi ведае амаль усё пра наш голас: чаму мы хрыпiм i сiпiм, нечакана нямеем, чаму чалавека па голасу можна пазнаць, што трэба зрабiць, каб голас гучаў прыгожа i роўна.Як жа ўвогуле ўтвараецца голас? З гэтага пытання пачалася наша размова з урачом-фанiятрам Рэспублiканскай клiнiчнай бальнiцы паталогii слыху, голасу i мовы Вольгай РАДЫОНАВАЙ. — Голас — гэта складаны рэфлекторны, нервова-мышачны акт. Ён утвараецца ў гартанi, i галоўным голасаўтвараючым iнструментам з’яўляюцца галасавыя складкi (часта гавораць «звязкi»). Аднак ва ўтварэннi голасу ўдзельнiчаюць не толькi лор-органы, да працэсу падключаецца i нервовая сiстэма, дыхальная, псiхаэмацыянальная сфера, часам нават страўнiкава-кiшачны тракт i эндакрынная сiстэма. — I калi гэты складаны ланцужок дае збой, чалавека падпiльноўваюць непрыемнасцi. Што пагражае нашаму голасу, чаго яму трэба апасацца? — Перш за ўсё голас можа страцiць свой тэмбр, чысцiню гучання, сiлу, палётнасць. Адбываецца гэта ў вынiку пашкоджання голасаўтваральнага органа — гартанi, у прыватнасцi галасавых складак. Яны па розных прычынах могуць патаўшчацца або, наадварот, патанчацца, можа парушыцца каардынацыя работы ўнутраных мышцаў гартанi. Звязана гэта не абавязкова з захворваннем гартанi, можа быць звязана i з агульным стамленнем, да якога прыводзяць парушэннi ў цэнтральнай i перыферычнай нервовай, эндакрыннай сiстэмах. Нашаму голасу шкодзiць курэнне, злоўжыванне вострай, салёнай, гарачай ежай, газiраванымi напоямi, а таксама тым, што мае крошку або дробнае шалупiнне (напрыклад, семкi). I, канешне, не трэба фарсiраваць голас, гучна i шмат гаварыць, крычаць. — Часам гавораць «чалавек сарваў голас». У якiх выпадках гэта адбываецца? — Хутчэй за ўсё да «зрыву голасу» можа прывесцi механiчная траўма, надта моцны ўскрык, кашаль. Пры нейкiм механiчным ўздзеяннi на гартань галасавая складка пашкоджваецца, можа ўзнiкнуць кровазлiццё, надрыў слiзiстай i яе як бы адслойванне. Iнакш кажучы, складка страчвае сваю анатамiчную структуру. У вынiку гэтага вострага пашкоджання iмгненна мяняецца тэмбр голасу, узнiкае сiпата ажно да страты голасу. Вось такi стан у народзе называюць «сарваць голас». Але падобныя сiтуацыi бываюць i хранiчнымi: у крыкуноў, аматараў эмацыянальна, гучна i шмат размаўляць, у курыльшчыкаў. Сiплы голас узнiкае не раптоўна. Сiпата нарастае паступова. У «прафесiяналаў голасу», напрыклад, гэта хранiчнае захворванне, набытае за доўгiя гады ў вынiку працяглага механiчнага ўздзеяння на гартань. — Што трэба рабiць, калi голас усё ж «сарваўся»? — Найперш трэба ведаць, што нельга крычаць, выпрабоўваць на трываласць сваю гартань, бо часам сiтуацыя можа быць iмгненнай i прывесцi да непапраўных вынiкаў. Чалавек павiнен замаўчаць, захоўваць поўны галасавы спакой. Памылковай з’яўляецца думка, што трэба размаўляць шэптам. Шэпат гэта такая ж самая нагрузка на гартань, а можа i большая. Можна рэкамендаваць цёплае пiццё, салодкую гарбату з лiмонам, каб палепшыць кровазварот у гэтым органе. Калi непрыемнасцi ўзнiклi на фоне прастуды, варта пакласцi на шыю сухое цяпло i абавязкова звярнуцца да лор-урача, каб ён устанавiў дакладную прычыну парушэння голасу. — Як трымаць свой голас у форме людзям моўных прафесiй? — Для гэтых людзей голас з’яўляецца рабочым iнструментам. Таму яго трэба берагчы, шкадаваць, каб захаваць на доўгiя гады. Неабходна рацыянальна планаваць свой дзень. Напрыклад, у настаўнiка працоўная стаўка — тры—чатыры гадзiны ў дзень. Некаторыя ж спрабуюць адпрацаваць свае гадзiны за два-тры днi, астатнi час — адпачываць. Натуральна, пры такiм рэжыме галасавая нагрузка павялiчваецца. Гэта нерацыянальна. Мы рэкамендуем мець у дзень тры-чатыры гадзiны галасавых нагрузак. Потым абавязкова павiнен быць адпачынак. Лiчыцца, колькi часу гартань працавала, столькi ж потым для яе неабходна спакою, каб аднавiць функцыю. Педагогам да таго ж часта даводзiцца працаваць у шуме, павышаць голас, спрабуючы перакрычаць аўдыторыю. Часам яны адчуваюць яшчэ эмацыянальнае напружанне. На жаль, бясконца фарсiраваць голас нельга. Каб данесцi матэрыял, не варта грэбаваць такiмi сродкамi, як мiкрафон, наглядныя дапаможнiкi. — Як, напрыклад, растлумачыць такую з’яву, як чэрававяшчанне: калi чалавек размаўляе не адкрываючы рота? — Голас у прынцыпе фармiруецца ў гартанi, але гук там iндэфiрэнтны. А вось самi гукi — галосныя, зычныя, мова — утвараюцца з дапамогай артыкуляцыйнага апарату. I ёсць частка людзей, якiя ў вынiку пэўных трэнiровак могуць выдаваць дастаткова выразныя гукi, карыстаючыся часткай моўнага апарату. Скажам, не адкрываючы рота, не выкарыстоўваючы вусны, кончык языка, а толькi з дапамогай паднябення i глоткi. Гэта мышачныя органы. Яны эластычныя i ўдзельнiчаюць ва ўтварэннi гукаў такiх, якiя мы чуем. Ёсць другi момант. Iншым разам такi голас мы назiраем у людзей, у якiх па розных прычынах выдалена гартань. Iм даводзiцца навучыцца так званаму псеўдаголасу, калi з дапамогай пэўных методык чалавека вучаць замест гартанi, галасавых складак прыстасоўваць мышцы верхняга аддзела стрававода i глотачнай варонкi. Iнакш кажучы, ствараюцца такiя ўмовы, каб паветра, чалавек заглытваў у страўнiкавод i страўнiк, потым выпускаў з жывата. I на выдыху ўтвараецца нейкi гук. Пры пэўнай трэнiроўцы, з дапамогай актывiзацыi артыкуляцыйнага апарату можна нават сфармiраваць мову — тое, што мы называем «псеўдаголас». — Цi можна змянiць, палепшыць свой голас? — Мяняць свой голас не варта. Чалавек нараджаецца пэўнага росту з пэўным памерам галасавых складак. I калi ён тэнар, а хоча быць барытонам, то гэта ненатуральна. Навучыць, канешне, можна, але гартань доўга не вытрымае. Ёсць, безумоўна, унiкумы. Аднак iх адзiнкi. А ўвогуле сярэднi чалавек, якi нават вельмi добра спявае, павiнен гаварыць i спяваць у зручным для сябе дыяпазоне. У сем’ях, дзе дарослыя размаўляюць на павышаных танах, дзiця хутка прывыкае крычаць само. У яго голасе адчуваюцца камандныя ноткi, надрыў, з’яўляецца хрыпата. На самай справе ў жыццi не так многа сiтуацый, калi крык можна апраўдаць. Голас трэба берагчы. Вельмi важная выразнасць дыкцыi. Напрыклад, калi гаварыць амаль не раскрываючы вусны, яна страчваецца. Мiж iншым такая манера апошнiм часам фармiруецца ў маладых «прафесiяналаў голасу». Iх мова змазаная, хуткая. Для параўнання: дыктары старой класiчнай школы кожны гук вымаўлялi як адразалi, вельмi выразна. Зараз жа модная, як мы называем, каша ў роце. I справа нават не ў тым, прыгожа гэта цi не. Такая манера гаварыць шкодная для голасу. На жаль, правiлам голасавядзення не вучаць у ВНУ, але спецыялiсты-фанапеды могуць дапамагчы паставiць чалавеку голас. Калі голас псуецца, значыць, ёсць нейкi дысбаланс. У такiм выпадку трэба звяртацца да спецыялiстаў. Гутарыла Вольга ШАЎКО.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Урач-фанiятр — гэта той спецыялiст, якi ведае амаль усё пра наш голас: чаму мы хрыпiм i сiпiм, нечакана нямеем, чаму чалавека па голасу можна пазнаць,
|
|