Вольхi — знайшлiся, спадара — нямаПасля пiсьма Трывожны, так бы мовiць, сiгнал прыйшоў у рэдакцыю са Слонiмскага раёна. Спадар Нiкiцiн пiсаў, што ля фермы ў iх самавольна спiлавалi вольхi, загубiлi жывую прыроду, а мясцовы лясгас нiякiх мераў не прымае...Як паведамiў старшыня Слонiмскага райвыканкама спадар Касцюк, заява гэта разгледжана з выездам на месца. Факт знiшчэння алешнiку — пацвердзiўся: спiлаваныя дрэвы адвезены на пiлараму, атрыманы з iх матэрыял — выкарыстаны на рамонт агароджы выгулаў, дровы — раздадзены адзiнокiм людзям, вiнаватыя аштрафаваны на 420 тысяч рублёў... А вось спадара Нiкiцiна па названаму адрасу не знайшлi. Гэта, як вы разумееце, трошкi крыўдна... Што лепш (хоць алешнiк не вернеш...) — што меры прыняты.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Трывожны, так бы мовiць, сiгнал прыйшоў у рэдакцыю са Слонiмскага раёна. Спадар Нiкiцiн пiсаў, што ля фермы ў iх самавольна спiлавалi вольхi, загубiлi |
|