Нашы ўжо едуць дадому
Сяргей РАСОЛЬКА
Учора ў 9.10 з Кiшынёва выйшаў беларускi цягнiк № 71, на якiм дадому вяртаюцца нашы суайчыннiкi.
Нагадаем, некалькi дзён таму склалася сiтуацыя, калi беларусы (а паводле розных крынiц, iх колькасць вагалася ад 30—40 да 120 чалавек) лiтаральна трапiлi ў «затор» на малдаўскай тэрыторыi. Паводле версii, напрыклад, украiнскага боку, адбылося гэта з-за аварыйнага стану моста праз Днестр. Выступаючы ў аўторак па тэлебачанню, беларускiя дыпламаты заявiлi, што будзе арганiзавана аўтобусная дастаўка пасажыраў з малдаўскага па ўкраiнскi бок. Аднак, як паведамiў нам намеснiк начальнiка пасажырскай службы Беларускай чыгункi Юрый Радзько, неабходнасць у гэтым адпала: наш цягнiк хоць i не ў панядзелак, а ў сераду, але выйшаў адтуль. Дарэчы, паведамiў ён, беларускi цягнiк № 72 пойдзе на Кiшынёў у чацвер i нядзелю. Iншымi словамi, як i ў нядаўнiм выпадку з Украiнай, калi менавiта па вiне нашых суседзяў былi затрымкi ў руху цягнiкоў, з нашай тэрыторыi яны адпраўляюцца дакладна па раскладу.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора ў 9.10 з Кiшынёва выйшаў беларускi цягнiк № 71, на якiм дадому вяртаюцца нашы суайчыннiкi |
|