Рэкламу будуць абмяжоўваць
Сяргей КАРАЛЕВIЧ
Рыхтуецца да прыняцця законапраект «Аб рэкламе»
Чаго чакаць Для ўзмацнення абароны правоў спажыўцоў прадугледжваецца норма, якая патрабуе падчас рэкламы, што змяшчае iнфармацыю аб рэалiзацыi тавару, звязанага з прадпрымальнiцкай дзейнасцю, указваць улiковы нумар падаткаплацельшчыка (выключэнне — рэклама на радыё), а калi рэкламадаўцам з’яўляецца фiзiчная асоба, якая займаецца прадпрымальнiцкай дзейнасцю, — яго прозвiшча i iнiцыялы. Уводзiцца забарона на рэкламу патрэбнасцяў у органах i тканках чалавека з мэтай прапановы ўзнагароджання за iх атрыманне, на рэкламу парнаграфiчных матэрыялаў, наркатычных рэчываў, замяняльнiкаў груднога малака. Прадугледжваецца норма аб тым, што гук рэкламы не павiнен быць грамчэйшым за гук праграмы, якая транслюецца. Пры рэкламе падчас спартыўнага спаборнiцтва павiнны захоўвацца iнтарэсы балельшчыка. Устаноўлены лiмiт працягласцi рэкламнай паўзы на тэлебачаннi не больш 4 мiнут, працягласць рэкламнай паўзы — не больш 20 працэнтаў часу на працягу гадзiны. Змяняюцца патрабаваннi да рэкламы лекавых сродкаў, бiядабавак i касметычных сродкаў. У прыватнасцi, забараняецца выкарыстоўваць вобраз урача, уводзiцца неабходнасць указання на тое, што сродак з’яўляецца бiядабаўкай i г.д. Пры рэкламе алкагольных напояў i тытунёвых вырабаў забараняецца выкарыстанне вобразаў людзей i жывёл, а таксама рэклама ў выглядзе мультыплiкацыйных фiльмаў. Забараняецца такая рэклама на плакатах, стэндах, светлавых табло i iншых сродках вонкавай рэкламы, а таксама ў аэрапортах, партах, на прыпыначных пунктах грамадскага транспарту, станцыях метрапалiтэна. Iнфармацыя аб шкодзе, якую наносяць здароўю iх спажыванне, павiнна будзе з’явiцца i на рэкламе алкагольных напояў. Рэкламу пiва i слабаалкагольных напояў плануецца абмежаваць на радыё i тэлебачаннi з 7.00 да 22.00, увесцi забарону на вонкавую рэкламу пiва, а таксама на правядзенне конкурсаў, латарэй i гульняў у мэтах стымулявання рэалiзацыi пiва i слабаалкагольных напояў. Для энергетычных напояў уводзiцца абмежаванне, якое датычыцца сродкаў масавай iнфармацыi, якiя прызначаны асобам да 18 гадоў, а таксама выкарыстанне вобразаў у выказваннях, якiя ствараюць уяўленне, што такiя напоi карысныя для здароўя або з’яўляюцца адным са спосабаў наталення смагi. «За» Iрына БАРЫШНIКАВА, начальнiк упраўлення абароны правоў спажыўцоў i кантролю за рэкламай Мiнiстэрства гандлю Беларусi: — Мы атрымліваем шмат зваротаў, у якiх адзначаецца тое, што рэклама ўводзiць у зман, што яна незразумелая, што рэклама фармiруе стыль жыцця моладзi, якi не зусiм задавальняе грамадства. I, зразумела, неабходна рэагаваць на гэтыя звароты, улiчыць той аспект, што звароты грамадзян цягнуць за сабой напружанасць у грамадстве, якую неабходна знiмаць. Падаецца, што рынак рэкламы з-за абмежавальных мераў панясе нейкiя страты. Аднак пазiцыя накiраванасцi рэкламнага бiзнэсу на нацыянальны рынак, мяркую, дапаможа вырашыць праблемы пераходнага перыяду. Таму што не толькi распаўсюджвальнiкi рэкламы накiраваны на развiццё нацыянальнага рынку, на развiццё вытворчых тэрыторый рэкламы, але таксама i рэкламадаўцы, айчынныя вытворцы, i з iмi вядзецца праца аб павелiчэннi аб’ёмаў рэкламавання сваёй прадукцыi, больш актыўнага прасоўвання гэтай прадукцыi на наш рынак. Ганна БУРАВА, намеснiк старшынi Камiсii па жыллёвай палiтыцы, будаўнiцтву, гандлю i прыватызацыi Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi: — Мы павiнны ўлiчваць iнтарэсы процілеглых слаёў насельнiцтва. Зразумела, што тэлебачанне, з аднаго боку, хоча павялiчыць рэкламны час, каб iх у гэтай сферы не абмяжоўвалi. З iншага боку, насельнiцтва не жадае глядзець праграмы з рэкламай. У нас былi звароты, прычым i дэпутатаў, з прапановай увогуле вынесцi ўсю рэкламу ў асобны канал. Таксама былi ад дэпутатаў папраўкi вынесцi ўсю рэкламу пасля 24 гадзiн. Асабiста я буду галасаваць за абмежаванне рэкламнага часу. Чаму? Таму што ў нас рэклама даходзiць да 32 хвiлiн у гадзiну. У Расii цяпер дзейнiчае норма ў 20 працэнтаў на гадзiну, а праз 1,5 года будзе дзейнiчаць норма ў 15 працэнтаў. Увогуле ж, 20 працэнтаў на працягу гадзiны — гэта еўрапейская i практычна агульнасусветная норма, якая знойдзена шляхам проб i памылак. Многiя гавораць, што праект абмяжоўвае рэкламу вытворцаў пiва, алкагольных напояў, тытунёвых вырабаў. Аднак хачу адзначыць, што тэрмiн увядзення закона — праз 6 месяцаў пасля апублiкавання. Гэта зроблена для таго, каб людзi паспелi завяршыць пачатае. Улiчваючы тое, што прадугледжваемы час пастаноўкi законапраекта на другое чытанне — кастрычнiк, гэты дакумент будзе апублiкаваны не раней лiстапада-снежня. Таму 8 месяцаў у нашых вытворцаў гэтага вiду прадукцыi будзе для таго, каб раскруцiць гандлёвыя маркi i брэнды. I яшчэ. Я вельмi ўважлiва некалькi дзён сачыла за рэкламай. I хачу сказаць, што нават пры наяўнасцi дазволу на рэкламу нашага пiва я не ўбачыла яе вялiкай колькасцi. «Супраць» Вольга АБРАМАВА, член Камiсii па заканадаўству i судова-прававых пытаннях Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi: — Некаторымi нормамi гэтага закона мы фактычна «укладваем» айчыннага таваравытворцу, якi яшчэ не зрабiў свой брэнд пазнавальным, а таксама ствараем няроўныя ўмовы для канкурэнцыi ў параўнаннi з замежнымi вытворцамi. Перш за ўсё гэта датычыцца расiйскiх таваравытворцаў некаторых вiдаў, у тым лiку пiва, слабаалкагольных i энергетычных напiткаў. Прайм-тайм выключаецца ў значнай меры з дэманстрацыi рэкламы слабаалкагольных напояў. У той час як расiйскiя таваравытворцы ў гэтай сферы прасунулiся нашмат далей, чым нашы айчынныя. Яны маюць ужо раскручаныя брэнды. Таксама ёсць маркi, якiя яшчэ толькi прадугледжваюцца ў патэнцыяле, якiя фактычна яшчэ не з’явiлiся не толькi ў рэкламе, але i ў продажы. У нас практыка такая, што з’яўленне тавараў на прылаўках апярэджвае рэкламу. I тут нашы вытворцы iстотна адстаюць ад расiян. Мы выключаем са сферы рэкламы гульнi, конкурсы i г.д. Але гэта важнейшы шлях прасоўвання такога тавару, як пiва, ад продажу якога атрымлiваем падаткi. Мне, магчыма, як жанчыне не вельмi падабаецца рэклама пiўных прадуктаў. Аднак як палiтык я павiнна разумець, што гэта састаўная частка фармавання нашага бюджэту, якi расходуецца ў тым лiку i на сацыяльныя патрэбы, i грамадзянам гэта неабходна растлумачыць. Нельга татальна зарэгуляваць усё. Таму што мы прайграем у эканамiчным спаборнiцтве з iншымi краiнамi. Аляксандр ГIЛЬБУРД, дырэктар ААТ «Калор Экспрэс»: — Многiя краiны прайшлi праз абмежаванне рэкламы алкагольнай, цыгарэтнай, часткова пiўной прадукцыi. Але прайшлi тады, калi рынак рэкламы, як галiны эканомiкi (а гэта галiна ў некаторых краiнах, асаблiва турыстычных, вельмi сур’ёзная), развiўся. Паколькі ў нас колькасць заканадаўчых актаў i розных папер, што датычыцца рэкламы, за апошнiя гады была вельмi высокая, то гэты рынак знаходзiцца на сёння на ўсходнееўрапейскай прасторы на самым нiзкiм узроўнi. Ва Украiне рэкламныя бюджэты наблiжаюцца да мiльярда долараў у год, у Малдове ён складае 450 млн пры вельмi малой колькасцi насельнiцтва. Расiя наблiжаецца да 5 млрд. Рэкламны рынак Беларусi — 50 млн долараў, i гэта дастаткова спрэчная лiчба, у рэальнасцi, лiчу, менш. Для параўнання, маскоўскае метро мае гадавы бюджэт 52 млн...
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рыхтуецца да прыняцця законапраект «Аб рэкламе»
|
|