...здарыўся патоп
Дзмiтрый АЛЬФЕР
Ведай свае правы Кожны, хто сутыкаўся з патопам ва ўласнай кватэры, зразумее, што праблем не пазбегнуць. Але часам у затапленнi кватэры вашай вiны няма, уся адказнасць за недарэчнасць кладзецца на камунальныя службы.Калi вiнаваты ЖЭС... Як паведамiла юрыст «Беларускага таварыства абароны правоў спажыўцоў»Тамара БЕЛЬСКАЯ, затапленне па вiне ЖЭСа можа адбыцца ў некалькiх выпадках. Пералiчым асноўныя з iх: калi ў дамах усталяваны спецыяльныя паддоны для збору вiльгацi, але яны незакрытыя зверху — вада пералiваецца праз край у вашу кватэру; дахi дамоў знаходяцца ў няспраўным стане, i падчас лiўневых дажджоў кватэру на верхнiм паверсе таксама залiвае; дрэнны стан каналiзацыi, ракавiн i труб у доме, прарыў так званых «стаякоў»; аварыйны стан сiстэм ацяплення i разрыў усталяваных у доме батарэй. Тамара Бельская тлумачыць, што у гэтым выпадку ўся лiквiдацыя наступстваў маленькай аварыi ў кватэры павiнна ажыццяўляцца за кошт камунальшчыкаў. — Пасля таго, як работнiкi камунальных службаў па вашаму сiгналу наведалi кватэру, дапамаглi выправiць непаладкi, трэба патэлефанаваць дыспетчарам камунальнай службы i пацiкавiцца, пад якiм нумарам зафiксавана ваша заяўка на выклiк аварыйнай машыны. Потым неабходна скласцi спецыяльны «Акт аб залiццi кватэры». Для гэтага ў той жа дзень запрашаюцца прадстаўнiкi мясцовага ЖЭСа, i складаецца спецыяльная папера. У ёй адзначаецца, што было пашкоджана i якая прычына здарэння. Акт выпiсваецца ў двух экзэмплярах, адзiн застаецца ў вас на руках. Потым, праз некалькi дзён, прадстаўнiкi ЖЭСа складаюць, зноў жа наведаўшы вашу кватэру, яшчэ адну паперу — «Дэфектны акт». У iм павiнна быць адзначана, якiя работы трэба зрабiць для прывядзення жылля ў належны выгляд. Пасля гэтай працэдуры вы павiнны звярнуцца ў ЖЭС i напiсаць заяву на складанне каштарыса рамонтных работ. Але ў актах, якiя складае ЖЭС, не адзначаецца ўрон, нанесены бытавым прыборам i рэчам. А бывае, што i тэлевiзары пасля залiцця вадой перастаюць працаваць, i халадзiльнiкi, i камп’ютарныя манiторы. Часам мэбля, дываны таксама патрабуюць рамонту, чысткі або замены. — Для таго, каб ЖЭС адрамантаваў тэхнiку або выплацiў грашовую суму за пашкоджаныя рэчы, неабходна ажыццявiць яшчэ некалькi дзеянняў. Па-першае, калi складаецца дэфектны акт, дадаткова прыкласцi да яго паперу, у якой пералiчаны ўсе пашкоджаннi рэчаў. Удзельнiкi складання акта павiнны паставiць подпiс на гэтым спiсе. Потым трэба зрабіць ацэнку пашкоджання, або дэфектацыю, — працягвае Тамара Бельская. Аднак работнiкi камунальных службаў дэфекты самастойна не выяўляюць, таму трэба звяртацца ў майстэрнi па рамонту тэхнiкi i мэблi або iншыя арганiзацыi — iнстытут судовай экспертызы цi да тавараведаў таварыства абароны правоў спажыўцоў. Дарэчы, за гэтыя працэдуры спажывец плацiць з уласнай кiшэнi. Калi дываны трэба аддаць у хiмчыстку, усе квiтанцыi аб аплаце трэба захаваць. Арганiзацыi, якiя ацанiлi ўрон, выпiсваюць сваё заключэнне, у якiм павiнна быць зазначана прычына непаладак, вiд няспраўнасцi i кошт рамонту рэчаў. Падвядзём вынiкi: калi ў вас на руках ёсць акт аб залiццi, дэфектны акт, прыблiзны каштарыс кошту рамонту (для гэтага складаецца заява аб каштарысе), заключэнне экспертаў аб кошце рамонту бытавых прыбораў i рэчаў, квiтанцыi аб аплаце хiмчысткi, вы ў трэцi раз звяртаецеся ў ЖЭС з заявай аб кампенсацыi страт. I на працягу сямi дзён камунальныя службы павiнны выправiць усе наступствы «стыхii», якая разгарнулася ў вашай кватэры. Часам пасля заканчэння гэтага тэрмiну рамонт можа не распачацца, i тады спажывец мае права падаць у суд на камунальныя службы i ў прыватнасцi можа запатрабаваць i кампенсацыю маральнага ўрону. Рамонтныя работы камунальныя службы праводзяць i тады, калi затапiла вашу кватэру, i ў тым выпадку, калi вы затапiлi суседзяў па вiне службаў ЖЭСа. Кожны год нам адключаюць гарачую ваду. Калi на гэты час вы забылiся закрыць кран, i пасля падачы гарачай вады ў незачынены кран вы адсутнiчалi дома, то рамонт сабе i суседзям прыйдзецца рабiць за свае сродкi. ЖЭС не нясе адказнасць за няўважлiвасць. Калi вiнаватая сантэхнiка i вы самi Здараецца, што набыў чалавек новую ракавiну, альбо замянiў краны, а праз месяц яны працяклi. У гэтым выпадку вы маеце поўнае права выказаць прэтэнзii магазiну або вытворцу: — На сантэхнiку iснуе гарантыйны срок. Калi на гэты час з сантэхнiкай здарылася непрыемнасць, то прэтэнзii можна накiраваць у гандлёвую кропку. Калi гарантыя скончылася, вы можаце запатрабаваць кампенсацыю на працягу дзесяцi гадоў. Прэтэнзii можна адрасаваць або прадаўцу, або вытворцу, — працягвае Тамара Бельская, — можна запатрававаць i кампенсацыю ўсiх выдаткаў на рамонт. Калi ж патоп адбыўся па вашай вiне, то суседзi маюць права падаць у суд. Дарэчы, механiзм збору i афармлення дакументаў аналагiчны вышэй указанаму, толькi заяву трэба адрасаваць не ў ЖЭС, а ў судовы орган. Аднак вам прыйдзецца заплацiць i дзяржаўную пошлiну за разгляд вашай справы. Часам кошт гэтай пошлiны большы, чым выпраўленне невялiкай вiльготнай плямы на шпалерах. Увогуле, як раяць работнiкi аварыйнай службы, — з суседзямi лепш дамаўляцца самастойна, чым падаваць на iх у суд.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кожны, хто сутыкаўся з патопам ва ўласнай кватэры, зразумее, што праблем не пазбегнуць. Але часам у затапленнi кватэры вашай вiны няма, уся адказнасць |
|