Знойдзена буйная партыя фальшывак
Iгар ГРЫШЫН
10-тысячная фальшыўка, з якой быў затрыманы непрацуючы жыхар Лёзненскага раёна ў Вiцебску, дапамагла праваахоўнiкам выйсцi на зламыснiка i не дапусцiць паступлення ў абарачэнне буйной партыi падробак беларускiх грошай.
Затрымалi махляра ў той момант, калi ён спрабаваў збыць несапраўдную купюру. Потым пры асабiстым даглядзе прайдзiсвета ў яго дома было канфiскавана яшчэ 37 фальшывых купюр намiналам па 10, 20 i 50 тысяч рублёў, што былi выраблены з дапамогай камп’ютарнай тэхнiкi. Канфiскаваны таксама сiстэмны блок, прынтэр i сканер. Прычым трэба адзначыць i тое, што 10- i 50-тысячныя фальшыўкi мелi дастаткова высокую якасць падробкi, i каб выявiць iх несапраўднасць, патрабавалася звярнуць увагу на наяўнасць асноўных элементаў абароны.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
10-тысячная фальшыўка, з якой быў затрыманы непрацуючы жыхар Лёзненскага раёна ў Вiцебску, дапамагла праваахоўнiкам выйсцi на зламыснiка i не дапусцiц |
|