Рэагаванне на скаргi правяраюць
Аляксандр ПУКШАНСКI
Старшыня камiтэта дзяржкантролю Вiцебскай вобласцi выдаў распараджэнне, у адпаведнасцi з якiм падчас ажыццяўлення ўсiх кантрольных мерапрыемстваў абавязкова правяраецца, як выконваецца прэзiдэнцкi дэкрэт аб удасканальваннi працы з насельнiцтвам.
Найбольш распаўсюджаным парушэннем з’яўляецца незапаўненне неабходных рэквiзiтаў кнiгi заўваг i прапаноў. Напрыклад, падчас праверкi аднаго аршанскага гандлёвага прадпрыемства высветлена, што дырэктар не забяспечыў вядзенне такой кнiгi, якая знаходзiлася ў краме прадпрыемства. Не быў адзначаны адказны за гэту работу. Дырэктар быў вымушаны заплацiць штраф — 124 тысячы рублёў. А вiцебская прадпрымальнiца не разгледзела, як таго патрабуе дэкрэт, скаргу пакупнiцы. Апошняя была незадаволена, на яе погляд, завышанай цаной на тавар у кiёску. Не было ў гэтым выпадку адзначана ў кнiзе, калi i як разгледжана заўвага, цi адпраўлены адказ грамадзянiну? Дзелавая жанчына таксама была прыцягнутая да адмiнiстрацыйнай адказнасцi на аналагiчную суму.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Старшыня камiтэта дзяржкантролю Вiцебскай вобласцi выдаў распараджэнне, у адпаведнасцi з якiм падчас ажыццяўлення ўсiх кантрольных мерапрыемстваў абав |
|