Зарплата пад кантролем
Аляксандр ПУКШАНСКI
Пытаннi своечасовай выплаты зарплаты знаходзяцца пад пiльным кантролем камiтэта дзяржкантролю Вiцебскай вобласцi. Толькi ў 2-м квартале гэтага года спецыялiсты камiтэта «вызвалi на дыван» i выслухалi справаздачы больш як 150 кiраўнiкоў прадпрыемстваў i ўстаноў рэгiёна. Iм дадзены адпаведныя рэкамендацыi, прапанаваны варыянты дапамогi. Былi ўстаноўлены кантрольныя тэрмiны разлiкаў з запазычанасцю па зарплаце i «дзiцячай дапамозе». З лiку праведзеных 485 праверак высветлены 22 факты парушэнняў заканадаўства аб працы ў частцы выплаты зарплаты. Прыменены эканамiчныя санкцыi да наймальнiкаў у памеры 15,8 мiльёна рублёў. Аштрафаваны i адказныя службовыя асобы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пытаннi своечасовай выплаты зарплаты знаходзяцца пад пiльным кантролем камiтэта дзяржкантролю Вiцебскай вобласцi |
|