На долю разлiчваць можнаКватэрнае пытанне Мой бацька з сям’ёй майго малодшага брата жыў у трохпакаёвай прыватызаванай кватэры. Распарадзiцца ёй не паспеў — памёр, не пакiнуўшы завяшчання. Цi азначае гэта, што кватэра цалкам належыць сям’i брата?Л.С., Гомель Прыватызаваная кватэра стала спадчыннай маёмасцю пасля смерцi бацькi. Таму ў выпадку, калi не пакiнута завяшчанне, абодва сыны (незалежна ад таго, прапiсаны яны ў гэтай кватэры цi не) з’яўляюцца спадчыннiкамі па закону першай чаргi. Яны, калi няма iншых спадчыннiкаў, атрымлiваюць у спадчыну кватэру ў роўных долях. Калi ж прапiсаны ў кватэры сын сам удзельнiчаў у прыватызацыi кватэры (жыллёвай квотай або грашовымi сродкамi), то ў склад спадчыннай маёмасцi будзе ўваходзiць толькi тая частка прыватызаванай кватэры, якая адпавядае долi бацькi ў агульнай сумеснай уласнасцi на прыватызаваную кватэру. Размеры спадчынных доляў могуць быць зменены натарыяльна засведчаным пагадненнем братоў, заключаным пасля адкрыцця спадчыны. Пасведчанне аб праве на спадчыну выдаецца натарыусам па месцы адкрыцця спадчыны. Вiктар САВIЦКI.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мой бацька з сям’ёй майго малодшага брата жыў у трохпакаёвай прыватызаванай кватэры. Распарадзiцца ёй не паспеў — памёр, не пакiнуўшы завяшчання. Цi а
|
|