Паслугi наблiжаюцца да вёсак
Як стала вядома карэспандэнту «Звязды», зараз рыхтуецца праграма развiцця i аптымiзацыi сеткi ўстаноў Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны да 2010 года. Асноўнымi мэтамi гэтай праграмы стануць наблiжэнне сацыяльных паслуг да аддаленых месцаў пражывання грамадзян краiны, а таксама скарачэнне колькасцi невялiкiх населеных пунктаў, якiя пакуль не ахоплены сацыяльным абслугоўваннем на даму.
Паводле даных Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны, па стану на 1 лiпеня на ўлiку ў тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва знаходзiлася 147,9 тысячы толькi цалкам адзiнокiх пажылых грамадзян. Пры гэтым, як сведчаць праведзеныя сумесна з прадстаўнiкамi сельсаветаў абследаваннi хатнiх умоў жыцця, 55 працэнтаў з iх мелi патрэбу ў той цi iншай падтрымцы. Адзiнокiя састарэлыя, асаблiва ў вёсках, часцей за ўсё маюць патрэбу ў дапамозе па рамонту жылля, печак, электраправодкi, гаспадарчых пабудоў, нарыхтоўцы кармоў, узворванню агародаў i ўборцы ўраджаю. Апроч таго, нярэдка даводзiлася чуць прапановы аб паляпшэннi даступнасцi медыцынскiх, гандлёвых i бытавых паслуг, просьбы аб сацыяльным абслугоўваннi на даму, змяшчэннi на медыка-сацыяльныя ложкi цi ў дом-iнтэрнат, нарэшце, просьбы аб аказаннi матэрыяльнай падтрымкi. Як адзначыла начальнiк галоўнага ўпраўлення дзяржаўнай сацыяльнай падтрымкi насельнiцтва мiнiстэрства Надзея Басюк, прапановы i просьбы становяцца падставай для распрацоўкi планаў канкрэтных мерапрыемстваў на ўзроўнi сельсаветаў i раёнаў. Да таго ж праблемы, якiя не патрабуюць прыцягнення дадатковых сродкаў, як правiла, вырашаюцца аператыўна. Пры гэтым прыйшлiся дарэчы новыя формы дапамогi — скажам, правядзенне рэгулярных медыцынскiх аглядаў усiх адзiнокiх пажылых грамадзян з выездам на месца жыхарства, прадастаўленне бясплатна цi са скiдкай лазневых, пральных, цырульнiцкiх i iншых паслуг, продаж тавараў з мiнiмальнай гандлёвай надбаўкай цi ў крэдыт без спагнання працэнтаў. Урэшце, аказалiся запатрабаванымi паслугi тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва, да прыкладу, аддзяленнi кругласутачнага знаходжання, выкананне пэўных гаспадарчых паслуг на даму, службы «сядзелак», «сацыяльныя таксi». Не менш цiкавым момантам сталася стварэнне ў аддаленых вёсках звыш 1,1 тыс. дамоў сацыяльных паслуг, якiя наведваюць прадстаўнiкi сацыяльнага абслугоўвання, медыцыны, гандлю, бытавога абслугоўвання «з раёна». Яшчэ адным, як лiчаць у мiнiстэрстве, перспектыўным напрамкам з’яўляецца адкрыццё сацыяльных пунктаў або фiлiялаў тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва, i перш-наперш — у аграгарадках. Па стану на 1 лiпеня ў краiне працавалi 82 падобныя ўстановы. Прычым 35 з iх былi створаны ўжо сёлета, i ў тым лiку 32 — менавiта ў вёсках. Хоць даводзiцца канстатаваць, што пакуль адкрыццё сацыяльных пунктаў цi фiлiялаў у рэгiёнах адбываецца вельмi нераўнамерна. Своеасаблiвымi лiдарамi тут сталi Магiлёўская i Брэсцкая вобласцi — 39 i 33 установы адпаведна. У той жа час на Гродзеншчыне iх налiчвалася ўсяго 6, Вiцебшчыне — 4, а ў Гомельскай вобласці падобныя структуры адсутнiчалi ўвогуле. Мiж тым, паведамiла Надзея Басюк, практыка падтрымкi «па месцы жыхарства» прыносiць свой плён. У краiне паступова знiжаецца колькасць грамадзян, якiм патрэбна дапамога. Калi на пачатак гэтага года яна была неабходная 71 працэнту адзiнокiх пажылых людзей, то на сёння — 55 працэнтам. Праўда, у той жа час тут выпадае казаць i аб адной даволi значнай праблеме — розных узроўнях даходаў i магчымасцяў асобных раёнаў. У сувязi з гэтым, мяркуюць у мiнiстэрстве, складзеныя па вынiках абследаванняў на даму планы мерапрыемстваў варта зацвярджаць як у сельсавеце i раёне, так i ў вобласцi. I, адпаведна, улiчваць выдаткi на падтрымку адзiнокiх старых грамадзян яшчэ пры распрацоўцы мясцовых бюджэтаў усiх узроўняў. Сяргей ГРЫБ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як стала вядома карэспандэнту «Звязды», зараз рыхтуецца праграма развiцця i аптымiзацыi сеткi ўстаноў Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны да 2010
|
|