На аздараўленне дзяцей
Алена ПРУС, кар. БЕЛТА
Актуальна Са сродкаў рэспублiканскага бюджэту выдзелена дадаткова Br37,6 млрд. на арганiзацыю аздараўлення дзяцей, якiя пацярпелi ад наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, паведамiла начальнiк упраўлення планава-фiнансавай i кантрольнай работы Рэспублiканскага цэнтра па аздараўленню i санаторна-курортнаму лячэнню насельнiцтва Зоя Курбацкая.На гэтыя сродкi плануецца набыць каля 70 тыс. пуцёвак для гэтай катэгорыi грамадзян . У вераснi—снежнi гэтага года яны атрымаюць магчымасць адпачыць i падлячыцца ў здраўнiцах на тэрыторыi краiны i за яе межамi (у санаторыях Кiраўнiцтва справамi Прэзiдэнта Рэспублікі Беларусь). «Паводле аператыўных даных, за 8 месяцаў гэтага года пабывалi на аздараўленнi 84,5 тыс. грамадзян, якiя пацярпелi ад наступстваў Чарнобыля, у тым лiку 78 тыс. дзяцей, — сказала субяседнiца. — У цэлым за 2006 год плануецца набыць 167,3 тыс. пуцёвак для дзяцей названай катэгорыi. Гэта прадугледжана прэзiдэнцкай праграмай «Дзецi Беларусi» на 2006—2010 гады (падпраграма «Дзецi Чарнобыля»). Зоя Курбацкая адзначыла, што пуцёўкi ў гэтым годзе атрымаюць амаль 156,6 тыс. дзяцей, якiя пацярпелi ад наступстваў катастрофы на ЧАЭС, з iх 10,7 тыс. хлопчыкаў i дзяўчынак выкарыстаюць сваё права на аздараўленне двойчы на працягу каляндарнага года.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Са сродкаў рэспублiканскага бюджэту выдзелена дадаткова Br37,6 млрд. на арганiзацыю аздараўлення дзяцей, якiя пацярпелi ад наступстваў катастрофы на Ч
|
|