21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Свята не толькi як нагода адзначыць

25.08.2009 22:03 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Алеся ГАЛОЎЧЫЦ

Крэатыў

Навошта патрэбныя «карпаратыўныя вечарынкi»?

Новы год, Дзень абаронцаў Айчыны, 8 Сакавiка... Iх можна адзначыць сцiпла, сярод сям’i i сяброў. А можна — маштабна, усiм працоўным калектывам. Тым больш у такой клопатнай справе, як арганiзацыя свята для калектыву, заўсёды знойдуцца памочнiкi. Розныя творчыя агенцтвы прапануюць аблегчыць вашу задачу i зрабiць святкаванне незабыўным.

Зразумела, «кiшэня» прадпрыемства стане пусцейшай. З другога боку, свята патрабуе затрат у любым выпадку. Выдаткi непазбежныя, нават калi даручыць падрыхтоўку ўрачыстасцi супрацоўнiку. Аднак гэтым работнiка надоўга выбiваюць з каляiны, а вынiк можа не апраўдаць чаканнi. Агенцтва ж возьме ўсе клопаты на сябе.

Сапраўды, толькi падаецца, што арганiзаваць свята лёгка. На самай справе, гэта цяжкая праца. Трэба спачатку прадумаць iдэю, потым стварыць пад яе свята (задэкарыраваць залу, правесцi кастынг артыстаў i рэпетыцыю, а падчас свята прасачыць, каб не было нiякiх збояў...)

Месца правядзення вечарынкi не мае значэння: будзе гэта бар, бiльярд-клуб, сауна або санаторый. Тэматычная форма таксама залежыць выключна ад фантазii клiента. Па жаданню заказчыка будзе арганiзаваны Дзень лыжкi або рыцарскi турнiр, а магчыма, перавага будзе аддадзена кальяннай вечарыне з усходняй танцоўшчыцай i шоу барабаншчыкаў. У любым выпадку агенцтва не толькi забяспечыць тэхнiчны бок, але i распрацуе канцэпцыю мерапрыемства.

Канчатковы вынiк залежыць ад пастаўленых мэтаў. Калi вы вырашылi ўсяго толькi адзначыць працоўным калектывам Новы год або 8 Сакавiка, тут i агенцтва не патрэбна. Можна звязацца непасрэдна з рэстаранам або кафэ. Жадаеце арганiзаваць для супрацоўнiкаў стылiзаваную вечарынку? Спецыялiзаваныя арганiзацыi возьмуць усе клопаты па дэкарацыi залы i стварэнню адпаведнай атмасферы на сябе. Магчыма таксама сумясцiць прыемнае з карысным i арганiзаваць з дапамогай агенцтва сапраўдную карпаратыўную вечарынку. Такое мерапрыемства нагадвае звычайныя святкаваннi ў кафэ або клубах толькi знешнiмi атрыбутамi — «застольнай часткай». Галоўнае, што будзе падрыхтавана комплексная праграма з улiкам таго, каб людзi не проста сустрэлiся паесцi-выпiць, а з’ядналiся ў моцны калектыў.

Як правiла, карпаратыўнае свята арганiзуецца на якую-небудзь значную дату фiрмы, на Новы год. Магчымы варыянт, калi кiраўнiк проста жадае павысiць камандны дух у працоўным калектыве. Як расказаў дырэктар Прадзюсарскага цэнтра «Rudenkoff» Максiм Руданкоў, калi чалавек удзельнiчае ў карпаратыўным мерапрыемстве, ён адчувае сваю прыналежнасць да фiрмы i разумее, што займаецца патрэбнай справай. Як вынiк — з’яўляецца пачуццё гонару за сваю працу. Акрамя таго, для кiраўнiка гэта добры спосаб нагадаць работнiкам, што кампанiя памятае i клапоцiцца пра iх. Такiя адносiны дадаткова стымулююць людзей.

Наогул пра перавагi карпаратыўных вечарынак можна распавядаць шмат. З дапамогай такiх мерапрыемстваў, напрыклад, кiраўнiку лягчэй зразумець сапраўдныя адносiны ў калектыве, а таксама выявiць творчы патэнцыял работнiкаў. Важна i тое, што карпаратыўныя мерапрыемствы здольныя з’яднаць калектыў i палепшыць узаемаразуменне памiж супрацоўнiкамi. У вынiку ствараецца спрыяльная працоўная атмасфера. Простымi «пасядзелi-выпiлi» гэтага не дасягнуць. На звычайных вечарынках людзi нават садзяцца групамi так, як размеркаваныя ў кабiнетах, i тое, што адбываецца за iншымi столiкамi, iх не цiкавiць. А карпаратыўнае мерапрыемства ставiць мэтай пазнаёмiць гэтых людзей i аб’яднаць iх у адну каманду. Памiж усiмi супрацоўнiкамi праводзяцца конкурсы i ролевыя гульнi. Добра садзейнiчаюць з’яднанню спартыўныя спаборнiцтвы, скажам, модны сёлета пейнтбол.

Сцэнарый i канцэпцыю карпаратыўнай вечарынкi неабходна добра прадумаць, каб пасля свята ў людзей засталiся добрыя ўражаннi i адначасова былi выкананы ўсе пастаўленыя задачы. Зразумела, гэта будзе справа агенцтва. Ад заказчыка звычайна патрабуюцца грошы, мiнiмальная iнфармацыя пра калектыў i пажаданнi да арганiзацыi свята. Хоць бывае i так, што супрацоўнiкам патрэбна папярэдне падрыхтаваць «хатнiя заданнi».

Назваць нават прыблiзна, колькi будзе каштаваць свята, немагчыма. Гэта можа быць сума i ў 200, i ў 20 тысяч долараў. У большасцi выпадкаў зыходзяць з таго, на якi бюджэт арыентуецца фiрма. У адпаведнасцi з гэтым разлiчваюць, дзе праводзiць мерапрыемства, як аформiць, каго запрасiць для забавы. Выступленне артыстаў эстрады, тэатралiзаваны паказ, цыркавы нумар або танец жывата, зразумела, каштуюць па-рознаму. У любым выпадку добрае агенцтва падрыхтуе мерапрыемства так, каб яно было цiкавым i арыгiнальным. Не важна, што будзе адметнасцю свята — спуск падарункаў з верталёта або картачныя фокусы. Калi ў заказчыка ёсць жаданне i магчымасць арганiзаваць нешта незвычайнае, агенцтва ў гэтым дапаможа.

Iншая справа, што да арыгiнальнасцi ў нас асаблiва не iмкнуцца. Да таго ж часта не хапае сродкаў. А за адсутнасцю попыту няма i прапановы. У Расii, наадварот, спiс паслуг значна большы i разнастайны. Як вам падабаецца салют з матылькоў, эскорт на матацыклах або гусар на конях, або аква-грым, чэмпiянат па стэндавай стральбе цi рыбнай лоўлi? Для тых, хто асаблiва рашуча настроены, прапануецца ралi на выжыванне або баi без правiлаў (хоць гэта ўжо i карпаратыўнай вечарынкай наўрад цi назавеш). Натуральна, кошт такiх забаў значна большы, аднак пакупнiкi знаходзяцца. Зразумела, у Расii звычайнымi мерапрыемствамi ўжо здаволiлiся i шукаюць нечага сапраўды экзатычнага i звышнатуральнага. У нас жа попыт на такiя дзiвы невялiкi. Мы яшчэ толькi вучымся культуры карпаратыўных святаў i пачынаем разумець iх неабходнасць для працоўных калектываў.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Навошта патрэбныя «карпаратыўныя вечарынкi»?
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика