У Магiлёўскай вобласцi ўбрана амаль 95 працэнтаў пасяўной плошчы збожжавых
Сяргей КУЛЯГIН, БЕЛТА
У гаспадарках Магiлёўскай вобласцi на стану на 18 верасня намалочана 893 тыс. 398 тон збожжа. Усяго скошана i абмалочана 281 тыс. гектараў збожжавых культур, што складае 94,9 працэнта плошчы, якая падлягае ўборцы. Аб гэтым паведамiлi ў Камiтэце па сельскай гаспадарцы i харчаванню аблвыканкама.
Пяць раёнаў — Бабруйскi, Клiчаўскi, Магiлёўскi, Асiповiцкi i Слаўгарадскi — поўнасцю завяршылi ўборку каласавых культур. Яшчэ ў пяцi раёнах убрана па 99 працэнтаў пасяўных плошчаў, у астатнiх — ад 82 да 97 працэнтаў. На сённяшнi дзень лепшай ураджайнасцi дасягнулi сельгасарганiзацыi Горацкага раёна, дзе ў сярэднiм з аднаго гектара намалочана па 40 цэнтнераў збожжа.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У гаспадарках Магiлёўскай вобласцi на стану на 18 верасня намалочана 893 тыс. 398 тон збожжа. Усяго скошана i абмалочана 281 тыс. гектараў збожжавых к
|
|