21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Да «Звязды» нават надвор’е «прыслухоўваецца»!

25.08.2009 22:03 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Едзем у Клецк, праз Стоўбцы, Нясвiж, мясцовыя вёскi. За вокнамi — краявiды Мiншчыны. У дэсанта «звяздоўцаў» заўсёды добры настрой, а зараз — дык увогуле надзвычай узняты. Накiроўваемся не толькi на сустрэчу з шаноўнымi чытачамi, але i маем для аднаго з iх, Iвана Журыка з вёскi Заляшаны, падарунак. Каляровы тэлевiзар «Вiцязь» Iван Пятровiч выйграў у конкурсе падпiсных квiтанцый.

У Стаўбцоўскiм райвыканкаме начальнiк iдэалагiчнага аддзела Марыя Станкевiч выпiсвае «Звязду» колькi сябе памятае. «Лiчу яе самай галоўнай, аўтарытэтнай сярод газет», — кажа яна. — «На радзiме Якуба Коласа вас ведаюць усе, таму што газета друкуецца на роднай мове, i, што самае галоўнае, для чытачоў цiкавая. А фотаздымкi якiя! А матэрыялы... Асабiста падабаюцца захапляючыя рубрыкi Валянцiны Доўнар, артыкулы Мiкалая Лiтвiнава, Сяргея Грыба...

...Па-за паваротам застаўся Нясвiж, хутка — сустрэча ў Клецку. Крыху хвалюемся, цi завiтаюць людзi на сустрэчу з газетай, цi задаволенымi яны застануцца...

Пэўна, трэба завiтаць i ў вёску з прыгожай назвай Лань, даведацца пра чытачоў, i пра жыццё-быццё паважаных паштавiкоў. Нарэшце, вось i мясцовая пошта.

Вялiкая, на некалькi вёсак хопiць. Акрамя газет, тут гандлююць, мабыць, усiмi неабходнымi таварамi i паслугамi. Можна i фотаздымкi зрабiць, i абутак адрамантаваць, i бялiзну набыць, розныя дробязi для хаты i нават... камбiкорм. Але больш за ўсё нас цiкавяць вы, паважаныя чытачы. Дык хто выпiсвае «Звязду» ў гэтых мясцiнах? У асноўным тыя, хто знаёмы з газетай даволi працяглы час. Людзi, якiх у вёсцы паважаюць — былыя працаўнiкi калгаса, настаўнiкi — Вiктар Хаванскi, Наталля Клышко...

Прыехалi, вось i Клецк. Вось i падпiсчыкi, рознага ўзросту, прафесii. А дзе герой свята? Спадар Журык прыйшоў не адзiн, а з жонкай Валянцiнай, i дзвюма маленькiмi прыгажунямi-дочкамi — Кацярынай i Жэняй (на здымку). I не сталага ўзросту ён, як надавалася — Iвану Пятровiчу трыццаць гадоў, працуе ён механiзатарам у гаспадарцы. А «Звязду» пачаў выпiсваць гадоў з дванаццаць таму. Калi патэлефанавалi Iвану Пятровiчу з пошты i паведамiлi аб выйгрышы, нават не даў веры. А потым узрадаваўся — тэлевiзар! Колькi разоў дасылаў квiтанцыi ў рэдакцыю — i Фартуна павярнулася сваiм тварам.

— У мяне мацi працавала паштальёнам, таму яшчэ з дзяцiнства чытаў усе газеты. Тады, памятаю, падабаўся «Труд» i «Сельская газета». А як «пайшла» «Звязда», то i застаўся толькi з ёй. Яна лепшая з усiх бакоў — карысная iнфармацыя, шмат цiкавых рубрык, ды яшчэ i на нашай роднай беларускай мове. Толькi зазiрнеш — i настрой адразу ўзнiмаецца. Газету чытаем з жонкай разам, i, ведаеце, ад першай да апошняй старонкi...

— Дарэчы, вялiкая колькасць чытачоў газеты — людзi больш сталейшыя, якiя мову чулi з дзяцiнства. Таму нам асаблiва прыемна, што менавiта вы сталi шчаслiвым падпiсчыкам. «Звязда» — для ўсiх узростаў?

— Ну, канешне, для ўсiх. Колькi разоў браў у рукi iншыя выданнi... Ну, не знаходжу я ў iх тое, што мне патрэбна. Толькi ў «Звяздзе».

Як на ўсялякай сяброўскай сустрэчы, не абышлося без падарункаў сваiм чытачам. Дзятве спадабалiся шарыкi з сiмвалам газеты, усе, хто завiтаў, атрымаў прыемныя дробязi. Студэнтка Наталля Бабко, якая выйграла гадзiннiк, расказала, што ўзяла ў рукi газету яна неспадзявана. I менавiта з-за беларускай мовы стала яе прыхiльнiцай. «Памятаю, як на ўступных выпрабаваннях па бiялогii я адказвала па-беларуску. I, ведаеце, спачатку выкладчыкi раiлiся — што мне «паставiць». Быццам, гэта ж экзамен не па роднай мове, а па навуковай дысцыплiне... А потым, у вынiку, атрымала вышэйшую адзнаку».

А вось Наталля Асяненка з вёскi Бабаевiчы крыху спазнiлася. «Учора ў адзiнаццаць гадзiн вечара ўбачыла абвестку — звяздоўцы едуць у Клецк. Схапiлася — я ж магу не паспець з працы. Але ўсё роўна прыйшла! Чытаем вас усёй сям’ёй. Адзiн з маiх унукаў вучыцца ў беларускамоўнай школе, пачаў разам са мной цiкавiцца «Звяздой». Мы давяраем газеце ва ўсiм — нават прагноз надвор’я ў вас самы дакладны». Час не стаiць на месцы, i маленькiя пакуль што прыхiльнiкi хутка пачнуць самi выпiсваць нашу родную газету. Але што будзе праз пяць—дзесяць гадоў, калi ўжо зараз Iнтэрнэт i спадарожнiкавае тэлебачанне заваёўвае прастору? Аб гэтым мы спыталiся ў «галоўнага» паштальёна — начальнiка Клецкага раённага вузла паштовай сувязi Андрэя Сазановiча:

— «Звязда» будзе заўсёды, я ўпэўнены. Газета — не толькi сродак масавай iнфармацыi, але i каштоўная крынiца культуры. Матэрыялы ў ёй ствараюцца дзеля карысцi людзей. Да таго ж, усе артыкулы надрукаваны з тым улiкам, каб быць зразумелымi простаму чалавеку. «Звязда» адзiная газета, якая пiша па-беларуску. Людзi, якiя любяць сваю краiну, адчуваюць патрэбу ў роднай мове, цiкавяцца якаснай, самай неабходнай iнфармацыяй, заўсёды будуць са «Звяздой».

Дзмiтрый АЛЬФЕР, Валянцiна ДОЎНАР, Таццяна ЛЯЎКОВIЧ.

Мiнск—Стоўбцы—Нясвiж— в. Лань—Клецк—Мiнск.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Едзем у Клецк, праз Стоўбцы, Нясвiж, мясцовыя вёскi. За вокнамi — краявiды Мiншчыны. У дэсанта «звяздоўцаў» заўсёды добры настрой, а зараз — дык увогу
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика