Магнiй «змагаецца» з пухлiнамiIнфарм-укол Чым больш у рацыёне магнiю, тым меншая верагоднасць развiцця анкалагiчных захворванняў прамой i тоўстай кiшкi.Каб папоўнiць запасы гэтага мiкраэлемента ў арганiзме, варта часцей ужываць марскую рыбу, зялёную гароднiну (рэдзьку, агуркi, салату, пятрушку), бабовыя, малочныя прадукты, арэхi. IНТЭЛЕКТ ПЕРАМАГАЕ ПАХМЕЛЛЕ Чым вышэй каэфiцыент iнтэлекту чалавека, тым менш ён пакутуе ад пахмелля, мяркуюць шатландскiя вучоныя. Падчас даследавання яны апыталi 7 тысяч чалавек i разгледзелi даныя IQ-тэстаў гэтых людзей у 11-гадовым узросце. Высветлiлася, што тыя, у каго каэфiцыент iнтэлекту быў вышэй, радзей пакутавалi ад галаўнога болю i iншых непрыемных адчуванняў пасля «злоўжывання». МЕЛАДРАМА АБУДЖАЕ ЛIБIДА Уздзеянне фiльмаў на адносiны пар даследавалi вучоныя Мiчыганскага ўнiверсiтэта. Пары падзялiлi на групы i паказалi iм фільмы «Хросны бацька 2», «Масты акругi Мэдзiсан» i дакументальны фiльм аб трапiчных дажджах у лясах Амазонкi. Да i пасля прагляду ў кожнага з удзельнiкаў вызначалi гарманальны ўзровень. У вынiку эксперымента высветлiлася, што сентыментальныя кiнастужкi павышаюць узровень прагестэрону — жаночага гармону, якi адказвае за палавую цягу. Аповед аб прыродзе Паўднёвай Амерыкi нiяк не паўплываў на гарманальны фон добраахвотнiкаў, а баявiк прывёў да выкiду ў кроў мужчынскага гармону тэстастэрону, што, зразумела, падаўляе жаданне блiзкiх адносiнаў. Калi гаварыць больш дакладна, то меладрамы павышаюць узровень прагестэрону ў прадстаўнiкоў абодвух палоў прыкладна на 10 працэнтаў, а ў моцнай палавiны знiжаюць узровень тэстастэрону. Баевiкi павышаюць яго ўзровень у моцнай палавiны — на трэць i значна падаўляюць яго ў жанчын. Пасля прагляду «Хроснага бацькi» мужчыны спрабавалi дамiнаваць над слабай палавiнай, а пасля кiнастужкi «Масты...» шукалi магчымасцi праявiць мяккасць i пяшчоту.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чым больш у рацыёне магнiю, тым меншая верагоднасць развiцця анкалагiчных захворванняў прамой i тоўстай кiшкi |
|