Памнажаць багацце i славу Беларусi
Сяргей ПРОТАС
Учора вялiкая група прамыслоўцаў, дыпламатаў, сiлавiкоў, спартсменаў, ветэранаў, майстроў сцэны была адзначана высокiмi дзяржаўнымi ўзнагародамi. Ордэны i медалi з рук кiраўнiка нашай дзяржавы атрымалi самыя годныя, тыя, хто «сваёй штодзённай працай, сваiмi розумам, талентам памнажаюць багацце i славу Беларусi». «Маё сэрца перапаўняюць пачуццi ўдзячнасцi i гордасцi за вас», — адзначыў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка падчас урачыстай цырымонii.
Сапраўды, дастаткова прабегчы позiркам спiс узнагароджаных, каб яшчэ раз пераканацца: Беларусi ёсць кiм ганарыцца. Ордэнам Айчыны III ступенi ўзнагароджаны старшыня Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Беларусi па адукацыi, навуцы, культуры i гуманiтарных пытаннях, кiраўнiк Рэспублiканскага савета Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Анатоль Новiкаў. Уручаючы ўзнагароду сiвавалосаму генералу, на кiцелi якога засталося ўжо не так многа вольнага месца, Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што ветэраны — надзейнейшая апора нашага грамадства. Ордэны прадстаўнiкам арганiзацыi — гэта ацэнка iх выхаваўча-патрыятычнай дзейнасцi. За вялiкi ўклад у сацыяльна-эканамiчнае развiццё Беларусi, паслядоўнае i няўхiльнае адстойванне iнтарэсаў Радзiмы, фармiраванне пазiтыўнага аблiчча нашай дзяржавы ў краiне знаходжання ордэнам Пашаны i ордэнам Айчыны II ступенi адпаведна ўзнагароджаны Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол Рэспублiкi Беларусь ва Украiне Валянцiн Вялiчка i былы Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол нашай краiны ў Расiйскай Федэрацыi Уладзiмiр Грыгор’еў. Прэзiдэнт асаблiва падкрэслiў значнасць дзейнасцi беларускiх дыпламатаў. Ордэнаў Пашаны таксама ўдастоены шэраг працаўнiкоў Мiнскага трактарнага завода. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкi, «яны захоўваюць i памнажаюць лепшыя традыцыi герояў працы». Сярод узнагароджаных спартсменаў i энтузiястаў спартыўнага руху былi як сапраўдныя зоркi (Дзмiтрый Дашчынскi, Iгар Макараў, Андрэй Мiхневiч, Iван Цiхан), так i тыя, дзякуючы каму гэтыя прозвiшчы сталi вядомыя не толькi ў Беларусi, але i ва ўсiм свеце. Iван Цiхан ад iмя калег шчыра падзякаваў Аляксандра Лукашэнку за ўвагу, якую той удзяляе развiццю спорту ў нашай краiне, i ад сябе асабiста — за спецыяльную прэмiю Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь «Беларускi спартыўны Алiмп» 2006 года, прысуджаную за высокiя вынiкi на мiжнародных спаборнiцтвах, актыўную дзейнасць па папулярызацыi фiзiчнай культуры i спорту. Асаблiвыя словы ўдзячнасцi Прэзiдэнт выказаў дзеячам культуры i мастацтва. Ганаровае званне «Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублiкi Беларусь» прысвоена дырэктару — мастацкаму кiраўнiку дзяржаўнай вiдовiшчнай установы «Беларускi дзяржаўны цырк» Таццяне Бандарчук. Адразу два прадстаўнiкi «Нацыянальнага акадэмiчнага тэатра iмя Янкi Купалы» былi адзначаны высокiмi ўзнагародамi i званнямi. Гэта, пагадзiцеся, красамоўна гаворыць пра ацэнку дзейнасцi ўсяго калектыву. Любiмы акцёр многiх пакаленняў — вядучы майстар сцэны Генадзь Аўсянiкаў удастоены ордэна Францыска Скарыны, а генеральны дырэктар тэатра Мiкалай Кiрычэнка «прывыкае» да высокага звання «Народны артыст Беларусi». Як адзначыў журналiстам сам «Народны», нягледзячы на тое, што для акцёраў першачарговае значэнне мае глядацкая ацэнка, афiцыйная адзнака працы таксама вельмi важная. «Для мяне гэта было сапраўднай нечаканасцю, — адзначыў Мiкалай Мiхайлавiч. — Хачу спадзявацца, што нi ў кога не ўзнiкне сумненняў наконт правiльнасцi прысуджэння гэтага ганаровага звання. Увогуле, узнагароды, якiя апошнiм часам прыйшлi ў наш тэатр, гэта сур’ёзная падтрымка i добры знак для тэатра».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора вялiкая група прамыслоўцаў, дыпламатаў, сiлавiкоў, спартсменаў, ветэранаў, майстроў сцэны была адзначана высокiмi дзяржаўнымi ўзнагародамi
|
|