Жнiво на «фiнiшы»
Мiкалай ЛIТВIНАЎ
Па стану на 19 верасня было скошана больш чым 2 мiльёны гектараў пад збожжавымi i зернебабовымi. Гэта 96,1 працэнта ўсiх палеткаў пад гэтымi культурамi.
У Брэсцкай, Гродзенскай i Гомельскай абласцях уборачныя работы практычна завершаны. На Мiншчыне i Магiлёўшчыне засталося апрацаваць каля 5 працэнтаў плошчаў, а на Вiцебшчыне — каля 10. Агульны намалот зараз складае 5,9 мiльёна тон. Гэты паказчык на 486,4 тыс. т менш, чым на гэты час было атрымана летась. У Брэсцкай вобласцi намалочана 797,5 тысячы тон, Вiцебскай — 763,8 тыс. т, Гомельскай — 734,3 тыс. т, Гродзенскай — 1,1 млн т, Мiнскай — 1,6 млн т, Магiлёўскай — 895,2 тыс. т. На палетках вяскоўцаў убрана 97,5 тысячы гектараў пад збожжавымi, што складае 58,9 працэнта ўсёй плошчы. На Брэстчыне ў насельнiцтва апрацавана 88 працэнтаў «хлебных» участкаў, Вiцебшчыне — 24,9, Гомельшчыне — 77,8, Гродзеншчыне — 79,8, Мiншчыне — 69,6, Магiлёўшчыне — 65,1 працэнта. Гаспадаркi рэалiзавалi ў лiк дзяржзаказу 962,9 тысячы тон збожжа. Гэта 96,2 працэнта планавага паказчыка. Поўнасцю справiлiся з выкананнем дзяржзаказу Брэсцкая, Вiцебская i Мiнская вобласцi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па стану на 19 верасня было скошана больш чым 2 мiльёны гектараў пад збожжавымi i зернебабовымi. Гэта 96,1 працэнта ўсiх палеткаў пад гэтымi культурам |
|