«Прыпiсалi» 309 тон збожжа
Iгар ГРЫШЫН
Пракуратурай Бабруйскага раёна па матэрыялах аддзела па барацьбе з эканамiчнымi злачынствамi ўзбуджана крымiнальная справа ў адносiнах да адказных асоб СВК «Перамога».
Паводле папярэдняй iнфармацыi, падазраваемыя перастаралiся ў пагонi за паказчыкамi бiтвы за ўраджай. У прыватнасцi, 5 верасня iмi былi прадастаўлены ў Магiлёўскае абласное ўпраўленне статыстыкi заведама несапраўдныя звесткi, у якiх аб’ём уборкi збожжавых аказаўся завышаным на 309 тон. Як высветлiлася, адказныя асобы для паляпшэння паказчыкаў «спiсалi» 309 тон кармавых у актыў збожжа, што iдзе на патрэбы насельнiцтва.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пракуратурай Бабруйскага раёна па матэрыялах аддзела па барацьбе з эканамiчнымi злачынствамi ўзбуджана крымiнальная справа ў адносiнах да адказных асо
|
|