Старшыня СВК: 9 гадоў за крадзеж
Алег ЛIЦКЕВIЧ, БЕЛТА
Старшыня СВК «Стральцы» Мастоўскага раёна асуджаны на 9 гадоў калонii за крадзеж i хабар. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамiлi ва ўпраўленнi прававога забеспячэння, iнфармацыi i грамадскiх сувязяў рэспублiканскай пракуратуры.Суд пастанавiў, што ў 2003 годзе старшыня СВК «Стральцы» пачаў будаўнiцтва дома для свайго сына ў прыгарадзе Гродна. Расходы па будаўнiцтву ён iмкнуўся пакрыць за кошт гаспадаркi, якую ўзначальваў.
Таксама быў выяўлены факт, што вясной 2003 года старшыня СВК «Стральцы» набыў у гродзенскага прадпрымальнiка па завышанай цане разукамплектаваную збожжасушылку i пасля аплаты гаспадаркай паловы яе кошту атрымаў ад прадпрымальнiка хабар у памеры 4 тыс. долараў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Старшыня СВК «Стральцы» Мастоўскага раёна асуджаны на 9 гадоў калонii за крадзеж i хабар |
|