Саджаем малiну
Глебу пад малiну трэба падрыхтаваць загадзя: для асенняй пасадкi прыкладна за месяц, для вясенняй — восенню. Неабходна ўнесцi арганiчныя ўгнаеннi: 8—10 кг перагною цi па 10—15 кг на 1 кв. м напаўзгнiўшага гною. Перакопку зрабiць на глыбiню 25—28 см i старанна ачысцiць глебу ад пустазелля.
Для пасадкi трэба выкарыстоўваць аднагадовыя парасткi малiны, даўжынёй не менш за 15—20 см. Надземную частку ў выбраных для пасадкi парасткаў неабходна абавязкова ўкарацiць да 30—40 см. Нельга браць для пасадкi раздзеленыя старыя кусты, якiя, як правiла, назапасiлi i шкоднiкаў, i хваробы. Малiну саджаюць радамi на адлегласцi 1,5—2,0 м. Адлегласць у радзе 0,5—0,7 м. Для пасадкi трэба выкапаць ямку такога памеру, каб у ёй свабодна размясцiлiся каранi саджанца. Заглыбляць малады саджанец неабходна роўна па таму месцу, дзе з’яўляюцца новыя каранi. Калi заглыбiць больш, то надземная частка ў халодную восень можа загiнуць. Пры завышанай пасадцы частка каранёў абавязкова падмерзне. Пасля пасадкi раслiны трэба палiць, лункi замульчыраваць.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Глебу пад малiну трэба падрыхтаваць загадзя: для асенняй пасадкi прыкладна за месяц, для вясенняй — восенню |
|