Укус гадзюкi алкаголем не лечыцца
Надзея НIКАЛАЕВА
Паводле iнфармацыi галоўнага пазаштатнага таксiколага Мiнiстэрства аховы здароўя Аркадзiя Касцюкевiча, у гэтым годзе ад укусаў змей пацярпелi ўжо 13 беларусаў. Летась пацярпелых было 18, а ў 2004 годзе — 20 чалавек. Праўда, смяротных выпадкаў ад укусаў змей у Беларусi не фiксавалася на працягу 15 апошнiх гадоў. Неабходна трымаць ўкушаную канечнасць ва ўзвышаным становiшчы. Пацярпелага трэба ўхутаць, даць яму шмат вадкасці i як мага хутчэй даставiць у блiжэйшую медыцынскую ўстанову.
— Катэгарычна забараняецца надразаць, прыпальваць месца ўкусу, накладаць жгут на укушаную канечнасць i «лячыцца» алкагольнымi напоямi, — папярэдзiў спецыялiст. — Можна выдавiць з месца ўкусу некалькi кропелек крывi, пасля чаго адсмактаць ротам кроў разам з ядам i прапаласкаць рот вадой.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле iнфармацыi галоўнага пазаштатнага таксiколага Мiнiстэрства аховы здароўя Аркадзiя Касцюкевiча, у гэтым годзе ад укусаў змей пацярпелi ўжо 13 б |
|