З кiм сябруюць дрэвы
Пры пасадках у садзе вельмi важна выконваць правiлы сумяшчэння раслiн. Пры няўдачным размяшчэннi дрэвы i кусты, знаходзячыся на адным i тым жа месцы, могуць усё жыццё прыгнятаць адно аднаго цi наогул загiнуць.
Вось толькi некаторыя прыклады ўзаемнага ўплыву садовых раслiн адно на аднаго. Ружа, калiна, язмiн прыгнятаюць яблыню i грушу. А вось чарэшня i яблыня добра ўжываюцца. Арэх — непрымiрымы «вораг» яблынi i грушы. Калi iх размясцiць побач, з цягам часу могуць загiнуць. Памiж яблынямi i грушамi не павiнна быць кустоў малiны, агрэсту, парэчак. Нельга саджаць побач вiшнi i абрыкосы. Розныя гатункi грушы заўсёды лепш адчуваюць сябе, калi размешчаны блiзка адзiн да аднаго — i растуць добра, i пладаносяць лепш. Павышаецца ўраджай вiшнi, калi яна расце побач з чарэшняй. Парэчкi камфортна адчуваюць сябе побач з хмелем — ён ахоўвае ягаднiк ад хвароб i шкоднiкаў. А вось пасадкi чырвоных парэчак могуць быць знiшчаны зараслямi малiны. Парада: не трэба высаджваць на месцы старога дрэва новы саджанец, лепш адступiць на 1,5—2 м. Пры гэтым побач са слiвай, вiшняй цi чарэшняй, якiя выкарчавалi, лепш пасадзiць яблыню цi грушу.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пры пасадках у садзе вельмi важна выконваць правiлы сумяшчэння раслiн. Пры няўдачным размяшчэннi дрэвы i кусты, знаходзячыся на адным i тым жа месцы,
|
|