Ахова пладовых дрэў
Многiя насякомыя-шкоднiкi хаваюцца восенню ў трэшчыны кары дрэў, пад апалым лiсцем, у верхнiм слоi глебы. Комплекс мерапрыемстваў па барацьбе са шкоднiкамi i хваробамi пладовых культур у гэты час павiнен быць накiраваны на знiшчэнне iх перад зiмоўкай.
У вераснi—пачатку кастрычнiка пасля таго, як сабралi асеннiя i зiмнiя гатункi яблыкаў (але да ападзення лiсця), дрэвы яблынi трэба апрацаваць 5-працэнтным растворам мачавiны (500 г на 10 л вады). Такое апырскванне будзе перашкаджаць развiццю на лiсцi паршы. Калi такую апрацоўку правесцi старанна па ўсёй плошчы саду, у наступным годзе вясенне-летнiя апрацоўкi процiгрыбковымi прэпаратамi могуць не спатрэбiцца цi будуць патрэбныя ў невялiкай колькасцi. Пасля лiстападу трэба выдалiць сухiя яблыкi, якiя з’яўляюцца носьбiтамi спор пладовай гнiлi. У гэты час карыснае ў садзе i абмывачнае (з вялiкiм расходам вадкасцi) апырскванне. Такi душ робяць пладаносным дрэвам пасля лiстападу (але да наступлення тэмпературы паветра нiжэй за 5°С). Калi правесцi гэту працэдуру вельмi старанна (г.зн. намачыць не толькi вялiкiя, але i дробныя галiнкi, каб вадкасць сцякала ў складкi i трэшчыны кары), можна знiшчыць амаль усiх зiмуючых на дрэвах медзянiц, кляшчоў, тлю, кольчатага шаўкапрада i вусеняў яблыневай молi. Калi пры абмывачных апырскваннях тым жа растворам, якi змяшчае процiгрыбковыя i процiбактэрыяльныя прэпараты, добра намачыць глебу пад дрэвамi, можна знiшчыць значную колькасць пладовых цел паршы, што знаходзяцца на паверхнi апалага лiсця. Такая апрацоўка саду добрая яшчэ i тым, што пры ёй не наносiцца шкода карысным насякомым i птушкам. Акрамя таго, пры асеннiм правядзеннi абмывачнага апырсквання выключаецца таксама (у адрозненне ад вясеннiх i летнiх апрацовак) небяспека пашкоджання шматгадовых мiжрадковых раслiн, якiя растуць часта ля дрэў (сунiц, ягадных кустоў, кветак). Пры вельмi старанным правядзеннi такой апрацоўкi яе можна рабiць не штогод, а толькi раз у 2—3 гады, калi колькасць шкоднiкаў саду зноў небяспечна ўзрасце.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Многiя насякомыя-шкоднiкi хаваюцца восенню ў трэшчыны кары дрэў, пад апалым лiсцем, у верхнiм слоi глебы |
|