Як захаваць моркву
Асноўнае нарастанне ўраджаю ў морквы iдзе ў вераснi, таму не трэба спяшацца з яе ўборкай. Прырост яе спыняецца звычайна, калi тэмпература паветра апускаецца да 4—6 градусаў.
Падкопваюць моркву вельмi асцярожна, прасушваюць на градцы, абразаюць лiсце на 1 см ад галоўкi. Караняплоды, якiя добра выспелi, захоўваюць у запескаваным выглядзе цi ў плёначных мяшках пры тэмпературы 0—+2 градусы. Перад закладваннем на захоўванне iх можна апырснуць настоем цыбульнага шалупiння. Ёмiстасць скрыняў пры захоўваннi морквы — 20—30 кг. Можна яе выкласцi ў пiрамiдкi вышынёй 60—80 см, галоўкамi наверх, пераслоiўшы кожны рад пяском. Слаi яго ў гэтым выпадку павiнны быць не менш за 1—2,5 см (нiжнi — 2—2,5 см), а караняплоды не павiнны датыкацца адзiн да аднаго. Пясок трэба кожны год выкарыстоўваць новы. Замест яго часам бяруць пiлавiнне цi дробную стружку з вiльготнасцю 15—20 працэнтаў. Моркву можна захоўваць i ў глiнянай абалонцы. Глiну размешваюць у вадзе да гушчынi смятаны i апускаюць у яе караняплоды на 2—4 хвiлiны. Потым вымаюць, сушаць i складваюць у скрынi цi кошыкi ёмiстасцю 20—30 кг. Пасля ўборкi i закладвання на захоўванне ў iх яшчэ адбываецца iнтэнсiўнае ўтварэнне карацiну, якi дасягае свайго максiмальнага значэння да канца першага месяца захоўвання. Потым яго колькасць паступова змяншаецца. Скрынi для захоўвання морквы лепш рабiць са шчыльнымi сценкамi i накрыўкамi. Тады вуглякiслы газ, якi выдзяляецца з караняплодаў, будзе назапашвацца, i морква ад гэтага будзе менш хварэць i гнiць. Частку морквы можна пакiнуць на градцы да вясны, калi на ўчастку не гаспадараць мышы. Пры першым замаразку трэба зрэзаць бацвiнне, каб не пашкодзiць галоўку, i прыкрыць градку слаямi сухога торфу, галля, потым накiдаць наверх лiсце.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Асноўнае нарастанне ўраджаю ў морквы iдзе ў вераснi, таму не трэба спяшацца з яе ўборкай. Прырост яе спыняецца звычайна, калi тэмпература паветра апус |
|