Даць другiм паглядзець
Ларыса ЦIМОШЫК
ВЫСТАВА Мастакi рэдка гавораць пра тое, як яны правялi лета. Яны яго малююць. Маладыя беларускiя мастакi аб’ядналiся прыемнымi цёплымi ўспамiнамi i прысвяцiлi iм цэлую выставу, якая адкрылася ў Палацы мастацтваў.Маладзёжнае аб’яднанне Беларускага саюза мастакоў такiм чынам робiць крок, каб выйсцi з ценю i прадставiць творчасць, якую сёння ўвасабляюць маладыя. Гэта магчымасць даведацца пра тых, хто быў аўтарам эскiзаў, паводле якiх потым выканалi помнiкi цi роспiсы ў розных гарадах Беларусi. А заадно зразумець, чаму многiя з маладых мастакоў ужо сталi пераможцамi i намiнантамi мiжнародных, рэспублiканскiх i гарадскiх выстаў, за што некаторых адзначылi стыпендыямi спецыяльнага фонду Прэзiдэнта па падтрымцы таленавiтай моладзi. Сярод удзельнiкаў выставы — 53 чалавекi, якiя ўжо ўваходзяць у лiк сяброў творчага саюза. Але да iх далучылiся незалежныя мастакi, якiя на гэта толькi прэтэндуюць. Лета па-мастацку вельмi рознае. Пра яго можна даведацца з жывапiсных прац, графiкi. Яго адбiткi можна заўважыць у скульптурах, керамiцы. Лёгкi батык цi вытанчаны габелен, здаецца, проста створаны для прыемных эмоцый, якiя пакiнуў на iх аўтар. Але мэта маладых мастакоў — не толькi паказаць сябе. Яны хочуць, каб паглядзелi іншыя маладыя людзi, якiя пакуль не думаюць пра тое, што жыццё дадзена, каб ствараць, а не губiць яго не дрэнныя звычкi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мастакi рэдка гавораць пра тое, як яны правялi лета. Яны яго малююць. Маладыя беларускiя мастакi аб’ядналiся прыемнымi цёплымi ўспамiнамi i прысвяцiлi
|
|