21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Перад сiмволiкай ВНУ стаiць звышзадача —

25.08.2009 22:03 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей РАСОЛЬКА

Геральдычныя сiмвалы

адлюстраваць асноўную дзейнасць навучальнай установы i яе прыналежнасць да Беларусi

Як заўважылi нашы пастаянныя чытачы, апошнiм часам пад гэтай звяздоўскай рубрыкай мы змяшчалi матэрыялы пераважна аб афiцыйных геральдычных сiмвалах адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных i тэрытарыяльных адзiнак краiны: гербах i флагах населеных пунктаў, раёнаў. Мiж тым, у адпаведнасцi з Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 7 жнiўня 2002 года № 441 «Аб заснаваннi Геральдычнага савета пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь i некаторых мерах па ўдасканаленню парадку заснавання i дзяржаўнай рэгiстрацыi ордэнаў, медалёў i афiцыйных геральдычных сiмвалаў», дзяржаўныя арганiзацыi i ўстановы могуць мець такiя вiды сiмволiкi, як флагi, сцягi, эмблемы, штандарты, нагрудныя i апазнавальныя знакi. Сёння мы закранём тэму, якая дагэтуль адсутнiчала ў нашых аповедах, а менавiта: раскажам аб сiмволiцы ВНУ краiны. Зробiць гэта рэдакцыя з дапамогай даўняга сябра — сакратара Геральдычнага савета пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь, галоўнага спецыялiста Камiтэта па архiвах i справаводству пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь кандыдата гiстарычных навук Марыны ЕЛIНСКАЙ.

ВЫКАРЫСТАННЕ СIМВОЛIКI МОЖА БЫЦЬ БОЛЬШ ШЫРОКIМ

— Адразу трэба заўважыць, што ў дачыненнi да вышэйшых навучальных устаноў можна гаварыць пра такiя сiмвалы, як эмблемы, флагi, нагрудныя знакi аб заканчэннi навучальнай установы, i штандарт рэктара, — расказвае Марына Мiхайлаўна. — Гэта сiмволiка ствараецца з мэтай вiзуальнага адлюстравання накiрунку дзейнасцi, своеасаблiвага знака адрознення, брэнда, калi жадаеце, той цi iншай ВНУ, якi лёгка пазнаецца, дапамагае iдэнтыфiкаваць навучальную ўстанову. Скажам, калi мы бачым на лацкане пiнжака чалавека значок з выявай залатой галiнкi папаратнiку, адразу разумеем, што ён мае дачыненне да галоўнай ВНУ краiны.

Асноўнымi вiдамi сiмволiкi ВНУ прынята лiчыць менавiта эмблему — умоўнае цi сiмвалiчнае адлюстраванне якога-небудзь паняцця цi iдэi. Усе iншыя вiды сiмволiкi (скажам, эмблема факультэта цi кафедры, а таксама флаг) ствараюцца на яе аснове з пажаданым выкарыстаннем графiчных i каляровых элементаў эмблемы.

Тут трэба абавязкова дадаць, што, у адпаведнасцi з памянёным вышэй Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 7 жнiўня 2002 года № 441, геральдычныя знакi i эмблемы вышэйшых навучальных устаноў краiны павiнны быць афiцыйна зарэгiстраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгiстры Рэспублiкi Беларусь, аднак тут, паводле слоў суразмоўцы, ёсць пэўныя праблемы.

— Сёння ў краiне налiчваецца, паводле iнфармацыi Мiнiстэрства адукацыi, 43 дзяржаўныя i 10 недзяржаўных ВНУ. Пакуль толькi шэсць з iх прайшлi афiцыйную геральдычную экспертызу ў Геральдычным савеце i былi ўнесены ў Дзяржаўны геральдычны рэгiстр Рэспублiкi Беларусь, — тлумачыць Марына Елiнская. — Хоць насамрэч свае эмблемы i флагi мае значна большая колькасць ВНУ. Напрыклад, ужо даўно iснуе эмблема Беларускага нацыянальнага тэхнiчнага ўнiверсiтэта (з адлюстраваннем у авале зялёнага фасада галоўнага корпуса) цi лёгкапазнавальная эмблема Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта iнфарматыкi i радыёэлектронiкi (з выявай характэрнай крывой, што зiхацiць на экране асцылографа). Эмблемы некаторых навучальных устаноў сiлавых структур былi распрацаваны загадамi кiраўнiкоў гэтых ведамстваў. Скажам, эмблема Камандна-iнжынернага iнстытута, Гомельскага камандна-iнжынернага iнстытута, Iнстытута перападрыхтоўкi i павышэння квалiфiкацыi, якiя былi заснаваны загадам мiнiстра па надзвычайных сiтуацыях у самым канцы 2000 года. Усе яны маюць характэрныя для гэтага мiнiстэрства колеры i фiгуры, а галоўнымi элементамi з’яўляюцца факел i кнiга. I гэты спiс можна падоўжыць...

Мiж тым эмблема i флаг з’яўляюцца ўласнасцю ВНУ — паўнапраўнага распараджальнiка на яе выкарыстанне ў рамках свайго Статута, а таксама заканадаўства Рэспублiкi Беларусь. Сiмволiка можа быць выкарыстана ў самых розных выпадках жыццядзейнасцi ўстановы адукацыi: на пячатках, фiрменных бланках, выставачнай дзейнасцi, друкаванай прадукцыi i iнш. Праўда, Марына Мiхайлаўна шкадуе, што кiраўнiцтва ВНУ не пайшло далей у распаўсюджваннi сiмволiкi ў межах любой асобна ўзятай навучальнай установы i прапаноўвае iх адмiнiстрацыям узяць на ўзбраенне наступную iдэю.

— Кожная ВНУ мае свае факультэты, кафедры, спецыялiзацыi, аддзяленнi. Узяўшы за аснову элементы агульнага для вышэйшай навучальнай установы эмблемы, можна стварыць эмблемы для яе структурных падраздзяленняў. Узяць, скажам, Унiверсiтэт культуры i мастацтваў. Колькi там аддзяленняў? Уявiце, якiмi эстэтычна-прыцягальнымi, пазнавальнымi сiмваламi можна было б вырашыць гэту задачу: музыка, тэатр i г.д. Геральдычна гэта магло б выглядаць так: спрошчаны шчыт iспанскай формы (прамавугольнiк з закругленымi нiжнiмi канцамi), на якiм, акрамя агульнага для ўсёй ВНУ элемента, побач месцiўся б элемент-сiмвал факультэта, кафедры, — дзелiцца задумкай суразмоўца. — Iдэяй зацiкавiўся, было, педунiверсiтэт, але далей справа не пайшла. Зараз цiкавасць да такога падыходу праяўляе ўнiверсiтэт фiзiчнай культуры, у якога чатыры факультэты i дзе спартыўныя спецыялiзацыi могуць быць добра адлюстраваны графiчна.

А ўвогуле любы геральдычны сiмвал, у тым лiку i якi належыць ВНУ, Марына Мiхайлаўна называе непаўторным. З той толькi рознiцай, што перад сiмволiкай тых жа вышэйшых навучальных устаноў стаiць фактычна звышзадача. Па-першае, у эмблеме павiнна быць адлюстравана асноўная дзейнасць установы адукацыi. Па-другое, яе прыналежнасць да Рэспублiкi Беларусь. I ўсё гэта павiнна спалучыцца з адзiнай дзяржаўнай палiтыкай у галiне геральдыкi. Толькi пры супадзеннi ўсiх пералiчаных вышэй патрабаванняў сiмволiку ВНУ можна лiчыць па-сапраўднаму ўдалай i адметнай.

(Заканчэнне будзе.)



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
адлюстраваць асноўную дзейнасць навучальнай установы i яе прыналежнасць да Беларусi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика