Пажар на «Нафтане»
Аляксандр ПУКШАНСКI
У мiнулую пятнiцу каля гадзiны дня ў цэнтр аператыўнага кiравання наваполацкага раённага аддзела па надзвычайных сiтуацыях паступiў трывожны сiгнал з прадпрыемства «Нафтан»: гарыць устаноўка пярвiчнай апрацоўкi нафты.
Пажар быў лакалiзаваны менш чым за гадзiну, а прыкладна ў 16.00 поўнасцю лiквiдаваны. Добра, што нiхто з работнiкаў прадпрыемства, пажарных не быў траўмiраваны. I атрутных рэчываў, больш чым звычайна, пасля пажару ў атмасферы не знайшлi. А дым бачылi i ў суседнiм Полацку, i ў раёне. Эканамiчныя страты падлiчваюцца. Сведкi расказваюць, што агонь «правiў гарачы баль» на плошчы прыкладна 250 квадратных метраў. Самая верагодная прычына пажару — праблемы ў цеплаабменнiку, дзе загарэўся гудрон, якi разлiўся. Абсталяванне эксплуатуецца ўжо амаль 30 гадоў i летам на «Нафтане» таксама быў пажар.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мiнулую пятнiцу каля гадзiны дня ў цэнтр аператыўнага кiравання наваполацкага раённага аддзела па надзвычайных сiтуацыях паступiў трывожны сiгнал з |
|