Вынесены прысуд былым супрацоўнiкам Нацыянальнага парка «Браслаўскiя азёры»
Дзiяна КУРЫЛА, БЕЛТА
Суд першай iнстанцыi 22 верасня агучыў прысуд па справе былога кiраўнiка Нацыянальнага парка «Браслаўскiя азёры» i двух яго падначаленых, паведамiлi ў Вiцебскiм абласным судзе.
Падсудныя прызнаны вiнаватымi ва ўчыненнi злачынстваў супраць уласнасцi i iнтарэсаў службы з выкарыстаннем службовых паўнамоцтваў. Былы дырэктар Нацыянальнага парка «Браслаўскiя азёры» прыгавораны да 10 гадоў пазбаўлення волi ў калонii ўзмоцненага рэжыму з канфiскацыяй маёмасцi, былы галоўны бухгалтар — да 4 гадоў у калонii агульнага рэжыму, былы начальнiк аддзела аховы жывёльнага свету, вадаёмаў i паляўнiчай гаспадаркi — да 7 гадоў пазбаўлення волi ў калонii ўзмоцненага рэжыму, абодва таксама з канфiскацыяй маёмасцi. Прысуд уступiць у законную сiлу праз 10 дзён з моманту яго агучвання. Абарона, абвiнавачанне i самi падсудныя за гэты час могуць яго апратэставаць.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Суд першай iнстанцыi 22 верасня агучыў прысуд па справе былога кiраўнiка Нацыянальнага парка «Браслаўскiя азёры» i двух яго падначаленых, паведамiлi ў |
|