Лiлiя Ананiч: «Задача СМI — садзейнiчаць развiццю эканамiчных i культурных сувязяў»
Эдуард ПIВАВАР, БЕЛТА
Адна з асноўных задач беларускiх сродкаў масавай iнфармацыi — актыўна садзейнiчаць развiццю гандлёва-эканамiчных i культурных сувязяў з рэгiёнамi Расii. Аб гэтым заявiла ўчора першы намеснiк мiнiстра iнфармацыi нашай краiны Лiлiя Ананiч на цырымонii адкрыцця Дзён беларускiх i саюзных СМI ў Маскоўскай вобласцi.
Беларусы i жыхары Маскоўскай вобласцi з’яўляюцца добрымi партнёрамi ва ўсiх сферах, у тым лiку i ў iнфармацыйнай. Паводле слоў Лiлii Ананiч, у Падмаскоўi назiраецца вялiкая цiкавасць да падзей у Беларусi i да тэмы будаўнiцтва Саюзнай дзяржавы. У якасцi прыкладу яна прывяла той факт, што менш чым за год 11 мунiцыпальных утварэнняў Маскоўскай вобласцi наладзiлi вяшчанне на сваёй тэрыторыi спадарожнiкавага канала «Беларусь-ТБ». Для ўдзелу ў Днях ў Маскоўскую вобласць прыбыла прадстаўнiчая дэлегацыя кiраўнiкоў беларускiх СМI. На выставе таксама адбылася прэзентацыя газеты «Звязда».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адна з асноўных задач беларускiх сродкаў масавай iнфармацыi — актыўна садзейнiчаць развiццю гандлёва-эканамiчных i культурных сувязяў з рэгiёнамi Расi
|
|