Хроніка апошніх падзей
У ЗША «ЗАМАЎЧАЛI» ЭКАЛАГIЧНЫЯ ДАСЛЕДАВАННI
У Злучаных Штатах набiрае размах скандал, звязаны з навуковымi даследаваннямi ў галiне небяспечных стыхiй. Так, спецыялiсты Нацыянальнага ўпраўлення даследавання акеана i атмасферы (NOA) падрыхтавалi пакет дакументаў па вынiках сезона разбуральных ураганаў, якiя ў апошнiя гады даволi часта абрушвалiся на ЗША. Але гатовая справаздача з мая не пакiдала палiц установы, хоць павiнна была легчы на стол прэзiдэнта. Часопiс Nature выказвае меркаванне, што вывады, якiя ўказваюць на сувязь з глабальным пацяпленнем i шкоднасць прамысловасцi, што падштурхоўвае гэтыя працэсы, не стасуюцца з эканамiчнай палiтыкай адмiнiстрацыi прэзiдэнта Буша, якая не мае намеру згортваць прыбытковыя, але небяспечныя для экалогii прадпрыемствы. Нагадаем, што гэта не першы выпадак у ЗША з утойваннем iнфармацыi, якая датычыцца смертаносных ураганаў. ПАКУРЫМ, ДАЧКА... Амерыканку Джэсiку Дарэм асудзiлi за тое, што яна некалькi разоў дазваляла сваёй дачцэ курыць марыхуану. Жыхарка штата Мантана некалькi разоў давала дзiцяцi вадзяны кальян, што заўважыў i давёў да ведама ўладаў яе знаёмы. Жанчына заяўляла, што курэнне марыхуаны павялiчвала яе дачцэ апетыт i дзейнiчала заспакаяльна. Мiж iншым, летась Дарэм асудзiлi за незаконнае распаўсюджванне наркотыкаў. Тым не менш, нягледзячы на прысуд, жанчыну вызвалiлi ад адбывання пяцiгадовага тэрмiну ў турме. ЛАТВIЙСКI ДЭПУТАТ НАЗВАЎ АНГЛIЧАН «ДЗIКУНАМI» Дэпутат латвiйскага парламента Оскар Кастэнс нечакана стаў персанальным ворагам жыхароў Брытанii. У адным з iнтэрв’ю парламентарый расказваў пра англiйскiх турыстаў у Латвii, дзе адзначыў, што «нас радуе, што брытанскiя турысты прыязджаюць да нас i трацяць свае грошы», але ў час так званых «хлапечнiкаў» многiя брытанцы вядуць сябе «па-свiнску». Дэпутат выказаў незадавальненне паводзiнамi «лiверпульскiх дзiкуноў». Гэта выклiкала шырокi ажыятаж у брытанскай прэсе, шэраг выданняў засяродзiлi ўвагу менавiта на слове «дзiкуны», на адрас дэпутата пачалi прыходзiць сярдзiтыя пiсьмы, дзе яму абяцаюць шматлiкiя непрыемнасцi. НЕВЯСЁЛАЕ ВЯСЕЛЛЕ Ва Украiне ў вёсцы Крывое Возера вяселле ледзь не скончылася трагедыяй. 32 госцi былi дастаўленыя ў бальнiцы з дыягназам «харчовая таксiкаiнфекцыя», з iх пяцёра дзяцей. Папярэдняя прычына — ужыванне няякасных прадуктаў харчавання. Паводле слоў спецыялiстаў, яны знаходзяцца ў стане сярэдняй цяжкасцi. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Злучаных Штатах набiрае размах скандал, звязаны з навуковымi даследаваннямi ў галiне небяспечных стыхiй |
|