Сяргей МАРТЫНАЎ: «ААН павiнна паклапацiцца пра ахвяр сучаснага гандлю рабамi...»
«Галоўнай iдэалогiяй» у сучасным свеце павiнна стаць права народаў i краiн на свабоднае самавызначэнне шляхоў развiцця. Аб гэтым заявiў 26 верасня мiнiстр замежных спраў Беларусi Сяргей Мартынаў у сваiм выступленнi на 61-й сесii Генеральнай асамблеi ААН у Нью-Йорку.
Паводле слоў мiнiстра, свабоднае самавызначэнне — гэта не толькi тэма дзяржаўнай незалежнасцi i суверэнiтэту. «Гэта яшчэ i тэма прызнання — не на словах, а на справе — разнастайнасцi шляхоў развiцця краiн i народаў. Трэба даць палесцiнцам, iракцам, лiванцам i iншым народам магчымасць будаваць свой дом так, як яны гэтага жадаюць. I дапамагаць iм тады i так, як яны самi пажадаюць. А не так, як лiчаць iдэолагi крыжовых паходаў у асобных сталiцах», — заявiў Сяргей Мартынаў. Асаблiвая роля ў працэсе глабальнага развiцця, на думку Сяргея Мартынава, належыць Эканамiчнаму i сацыяльнаму савету (ЭКАСАС) ААН. Беларусь з’яўляецца кандыдатам у склад гэтай структуры на перыяд 2007—2009 гадоў, i мiнiстр заклiкаў прадстаўнiкоў iншых краiн падтрымаць нашу дзяржаву падчас выбараў членаў ЭКАСАС, якiя хутка павiнны адбыцца. На карысць выбару нашай дзяржавы, паводле слоў мiнiстра, гаворыць, у прыватнасцi, тое, што пасля распаду Савецкага Саюза Беларусь дасягнула значных поспехаў на шляху эканамiчнага i сацыяльнага развiцця. «Застаўшыся 15 гадоў таму без прыродных рэсурсаў i знешнiх рынкаў, без уласнай валюты i знешняй дапамогi, мы дасягнулi сваiх эканамiчных i сацыяльных мэтаў. Няхай яны з’яўляюцца сцiплымi ў параўнаннi з найбольш развiтымi краiнамi, але яны прынцыпова важныя як этап у нашым руху, як сведчанне таго, чаго можа дасягнуць сярэдняя па маштабах дзяржава ў надзвычай цяжкiх абставiнах...» Сяргей Мартынаў адзначыў таксама падчас свайго выступлення, што апошнiм часам не назiраецца значнага руху на шляху ўзмацнення ролi Генеральнай асамблеi ААН як аднаго з галоўных органаў гэтай арганiзацыi. «Да гэтага часу няма прагрэсу i па аднаму з цэнтральных пытанняў рэформы — рэарганiзацыi Савета бяспекi ААН. Маруднасць Савета пры разглядзе сiтуацыi вакол Лiвана выклiкае не толькi смутак i расчараванне, але i ў чарговы раз упэўнiвае нас у неадпаведнасцi Савета бяспекi карцiне свету, якiм мы ведаем яго сёння». Мiнiстр паведамiў таксама аб тым, што «Беларусь сумесна з партнёрамi» распрацавала i ўносiць на разгляд Генеральнай асамблеi праект рэзалюцыi аб узмацненнi каардынацыi намаганняў у галiне барацьбы з гандлем людзьмi. «Сусветны маштаб гэтай праблемы патрабуе ад усiх нас не пустых размоў, а сапраўды скаардынаваных i мэтанакiраваных дзеянняў... Падтрымайце арганiзацыю на сiстэмнай аснове Глабальнага партнёрства ў барацьбе супраць рабства i гандлю людзьмi! Хто, як не ААН, павiнен справай, а не словамi, паклапацiцца пра лёсы дзесяткаў i сотняў тысяч, а, мабыць, i мiльёнаў ахвяр сучаснага гандлю рабамi...» Сяргей КУЗНЯЦОЎ, штаб-кватэра ААН, Нью-Йорк.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Галоўнай iдэалогiяй» у сучасным свеце павiнна стаць права народаў i краiн на свабоднае самавызначэнне шляхоў развiцця. Аб гэтым заявiў 26 верасня мiн
|
|