21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Рабая скура», або Прыгожае слова «вiтылiга»

25.08.2009 22:04 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пад такой прыгожай i загадкавай назвай хаваецца хвароба, не вельмi прыемная для чалавека (калi можна ўвогуле так сказаць пра хваробу), асаблiва з касметычнага пункту гледжання. Гэта немач вядома чалавеку здаўна, але поўнасцю так i не раскрыла сваёй тайны. Пачынаецца захворванне звычайна ў маладым узросце (часцей у жанчын) са з’яўлення на нязмененай скуры белых плям рознай велiчынi i формы. Плямы паступова павялiчваюцца ў памерах, злiваюцца, утвараючы вялiкiя ўчасткi бела-малочнага колеру. Калi пляма з’яўляецца пад валасамi, вейкамi або бровамi, яны сiвеюць. Хвароба можа праявiцца на любым участку скурнага покрыва, аднак часцей яна закранае запясцi, перадплеччы, твар i шыю. Адбываецца гэта з-за адсутнасцi меланацытаў — клетак, якiя змяшчаюць пiгмент, што надае скуры натуральны колер. Паколькi адсутнасць пiгменту робiць скуру безабароннай, даводзiцца пазбягаць прамых сонечных промняў, iнакш могуць узнiкнуць моцныя апёкi або з’яўляюцца цёмныя, гiперпiгментаваныя абадкi вакол плям.

Доўгi час вiтылiга (у простанароддзi — «рабая скура») звязвалi з асаблiва небяспечным захворваннем — праказай. Але вiтылiга — не заразная хвароба, нi свербу, нi болю яна не выклiкае. Таму па медыцынскую дапамогу хворыя звяртаюцца не адразу i не ў сувязi з асноўным захворваннем, а толькi калi iх пачынае непакоiць чыста знешняе, касметычнае праяўленне яго ў выглядзе плям.

Прычынамi развiцця хваробы могуць быць парушэнні функцый шчытападобнай залозы, наднырачнiкаў, гiпофiза, палавых залозаў або нейкiя незвычайныя траўмы, асаблiва галавы. Дрэнны ўплыў аказваюць глiсныя iнвазii, дысбактэрыёз кiшэчнiка. Некаторыя вучоныя перакананы ў тым, што вiтылiга выклiкаюць вiрусы, iншыя схiльны меркаваць, што хвароба перадаецца генетычна. Не апошнюю ролю ва ўзнiкненнi немачы адыгрываюць стрэсавыя сiтуацыi. Да хваробы больш схiльныя работнiкi прадпрыемстваў хiмiчнай прамысловасцi.

Мноства фактараў, якiя садзейнiчаюць узнiкненню вiтылiга, абумоўлiваюць неабходнасць комплекснага лячэння гэтага захворвання. Вiтылiга лечаць з дапамогай апраменьвання скуры ультрафiялетам. Абнадзейваючыя вынiкi атрыманы пры прымяненнi экстракту святаяннiку звонку i ўнутр у спалучэннi з сонцалячэннем або апраменьваннем ртутна-кварцавай лямпай. З’яўляюцца i новыя методыкi — напрыклад, мiкрахвалевая рэзанансная тэрапiя. Пры лячэннi хворых на вiтылiга таксама ўлiчваецца роля псiхалагiчных фактараў. Псiхаэмацыянальны стрэс — адна з прычын, якiя правакуюць развiццё хваробы, i разам з тым гэта хвароба прыводзiць людзей, якiя пакутуюць ад яе, у стан пастаяннага псiхалагiчнага напружання — узнiкае замкнутае кола. Таму падчас лячэння рэкамендуецца прымяняць танiзуючыя (экстракт элеўтэракоку) i агульнаўмацавальныя (апiлак) прэпараты.

Рэкамендацыi i рэцэпты для пазбаўлення ад гэтай немачы ёсць i ў народнай медыцыне. Вось некаторыя з iх.

1. Змяшаць парашок раскi маленькай з мёдам у прапорцыi 1:1. Прымаць па 1—2 г тройчы на дзень перад ядой.

2. Прымаць настой травы святаяннiку (1:10) па 1 ст. лыжцы 3 разы на дзень пасля яды. Адначасова рэкамендуецца вонкавае лячэнне святаяннiкавым алеем.

3. Спрыяльна ўздзейнiчае i настой геранi, 100 г якой залiць шклянкай кiпеню i выпiць глыткамi на працягу дня. Прымаць настой трэба цэлы месяц i паўтарыць курс праз два тыднi.

4. Настойкi аралii i валяр’яну, узятыя роўнымi часткамi, прымаюць па 1 ч. лыжцы 2 разы на дзень да яды з невялiкай колькасцю вады.

5. Змазваць плямы два разы на дзень свежым сокам кораня рэвеню (можна замянiць сокам з каранёў пастарнаку).

6. Працiраць участкi хворай скуры адварам чаю. Для гэтага 1 ч. лыжку заваркi залiць 1/4 шклянкi кiпеню, кiпяцiць 2—3 хвiлiны, працадзiць, астудзiць да тэмпературы цела. Перад прымяненнем узбоўтваць.

7. Для ўцiрання ў скуру выкарыстоўваюць сок мякацi дынi звычайнай; плады (насенне) пятрушкi агароднай у выглядзе адвольнага па канцэнтрацыi настою з лiмонным сокам.

I яшчэ адзiн лячэбны народны сродак — бергамотавы алей: змазаўшы iм пашкоджаныя ўчасткi скуры, трэба паляжаць на сонцы або пад кварцавай лямпай.

Дададзiм да гэтага некалькi касметычных парад:

— дробныя плямы маскiруйце танальным крэмам або iмiтуючым загар ласьёнам;

— выходзячы на вулiцу ў сонечны дзень, карыстайцеся сонцаахоўнымi сродкамi з фактарам не менш чым 15;

— прымайце вiтамiны В, А, Е, С i мiкраэлементы — медзь, цынк, марганец.

I канешне ж, пры з’яўленнi сiмптомаў вiтылiга неабходна звярнуцца да дэрматолага для пастаноўкi дыягназу i выключэння захворванняў з падобнымi адзнакамi.

Падрыхтавала Вольга ЦЫБУЛЬСКАЯ.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пад такой прыгожай i загадкавай назвай хаваецца хвароба, не вельмi прыемная для чалавека (калi можна ўвогуле так сказаць пра хваробу), асаблiва з касм
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика