Як параiць самому сабе?Iнфарм-укол Амерыканскi пiсьменнiк-сатырык Бiлiнгс аднойчы заўважыў, што парады падобныя на рыцынавы алей: iх лёгка даваць, але даволi непрыемна прымаць. Таму калi вас раздражняюць рэкамендацыi iншых людзей, паспрабуйце стаць «самiм сабе псiхолагам».У наступны раз, калi зноў давядзецца апынуцца ў складанай сiтуацыi, прыгадайце стары правераны спосаб: вазьмiце лiст паперы, падзялiце яго на дзве калонкi i напiшыце ў кожную з iх усе плюсы i мiнусы таго цi iншага варыянта развiцця падзей. Паводле меркавання псiхолагаў, рухi рукi (у прыватнасцi) пiсьмо, звязаныя з падсвядомасцю. I калi ваш мозг з дакладнасцю камп’ютара прапануе ўсе «за» i «супраць», застанецца толькi падлiчыць, чаго больш, а пасля прыняць рашэнне. Дзе хаваюцца эрагенныя кропкi? Згодна з данымi нямецкiх вучоных, жанчыны атрымлiваюць ад сэксу ў 6 разоў менш задавальнення, чым мужчыны. Даследаваннi сэксолагаў сведчаць аб тым, што на працягу жыцця жанчыны перажываюць аргазм толькi 1,4 гадзiны, а мужчыны... больш за 9 гадзiн! Магчыма, усё ад таго, што моцны пол часта iгнаруе гарачыя жаночыя кропкi? Большасць мужчын падчас прылюдыi ўзгадваюць толькi пра галоўныя эрагенныя кропкi. Сапраўды, прыкладна ў 60 працэнтаў жанчын асноўная эрагенная зона — клiтар, у 40 працэнтаў — похва. Аднак у дам ёсць i iншыя сакрэтныя кропкi — тыя, што блукаюць. Так iх празвалi таму, што яны могуць знаходзiцца дзе заўгодна: на спiне, каленках цi запясцi. Аб iснаваннi такiх зон здагадалiся яшчэ старажытныя кiтайцы. Яны лiчылi, што размяшчэнне кропак-мiгрантаў можа мяняцца на працягу жыцця ў залежнасцi ад абставiнаў: узросту, гарманальных хiстанняў i iнш. Кiтайцы, праўда, не склалi «сэксуальную карту жанчыны» з падрабязным апiсаннем усiх эрагенных зон, у тым лiку i тых, што блукаюць. Пагадзiцеся, гэта спрасцiла б задачу сучасным мужчынам, многiя з якiх нават не здагадваюцца, што эрагенная зона партнёршы можа хавацца, напрыклад, на далонях.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Амерыканскi пiсьменнiк-сатырык Бiлiнгс аднойчы заўважыў, што парады падобныя на рыцынавы алей: iх лёгка даваць, але даволi непрыемна прымаць. Таму кал |
|