Шчодры Анры i вынiковы ГлебСпорт-тайм Беларус Аляксандр Глеб адкрыў лiк сваiм галам у самым ганаровым еўрапейскiм клубным турнiры i дапамог свайму «Арсеналу» перамагчы «Порту» ў другiм туры групавога этапу Лiгi чэмпiёнаў.На 38-й хвiлiне гасцей з Партугалii пакрыўдзiў Анры i гэты мяч, дарэчы, для яго стаў 50-м на еўраарэне. Праз 10 хвiлiн французскi абаронца мог забiць i яшчэ раз, але праявiў сябе шчодрым футбалiстам: аддаў пас нашаму земляку. У вынiку — 2:0 на карысць «кананiраў», якiя зараз лiдзiруюць у квартэце «G» з 6 ачкамi ў актыве. Мiнiмальная перамога над «Гамбургам» (1:0) вывяла на другое месца ў групе маскоўскi ЦСКА. У адрозненне ад расiян мадрыдскi «Рэал» у квартэце «Е» вырашыў не задавальняцца мiнiмальным зыходам i разграмiў на сваiм полi кiеўскае «Дынама» — 5:1. Нагадаем, што гэта ўжо другое буйное паражэнне ўкраiнцаў (у першым туры iх «пабiлi» з лiкам 4:1). Узначальвае ж турнiрную таблiцу французскi «Лiён» (6 ачкоў), якi выйграў у Бухарэсце ў «Сцяўа» — 3:0. У групе «F» на першай пазiцыi застаецца «Манчэстэр Юнайтэд» (6 ачкоў): англiчане абыгралi на выездзе партугальскую «Бенфiку» — 1:0. З такiм жа лiкам шатландскi «Сэлцiк» выйграў у сябе дома ў дацкага «Капенгагена». У квартэце «Н» абедзве сустрэчы завяршылiся ўнiчыю. Праўда, «Лiль» i «Мiлан» нават не «распячаталi» вароты, што не перашкодзiла iтальянцам застацца на першым месцы (4 ачкi). Грэчаскi АЕК i бельгiйскi «Андэрлехт» абмянялiся галамi — 1:1. Стома не дазваляе расслабiцца Нягледзячы на напружаны сезон (чэмпiянат Еўропы, Кубак свету i iншыя старты) беларускiя лёгкаатлеты працягваюць паказваць добрыя вынiкi. Так, на «Гран-пры Шанхая» не было роўных Алесi Туравай у бегу на 3 тысячы метраў з перашкодамi. На мiжнародным турнiры ў японскай Йакагаме вызначылiся нашы кiдальнiкi молата Iван Цiхан i Вадзiм Дзевятоўскi, якiя адпаведна занялi другое i трэцяе месцы. На спаборнiцтвах па лёгкаатлетычнаму марафону ў польскiм Гданьску перамагла беларуска Алена Вiнiцкая, а сярэбраным прызёрам стала наша зямлячка Юлiя Бабенка. Сярод мужчын другiм фiнiшаваў наш Андрэй Гардзееў. Агасi стане бiзнэсменам Андрэ Агасi, хоць i пакiнуў прафесiйны корт, але парываць з самiм тэнiсам не збiраецца: разам з жонкай Штэфi Граф, таксама вядомым майстрам вялiкай ракеткi, ён адкрые элiтныя спартыўныя цэнтры на ганаровых курортах свету. Нагадаем, што за сваю 21-гадовую кар’еру тэнiсiст перамог у 60-цi турнiрах, у тым лiку — на ўсiх спаборнiцтвах «Вялiкага шлему». На жаль, амерыканец не змог пайсцi прыгожа: свой апошнi матч на Адкрытым чэмпiянаце ЗША ён прайграў немцу Бенжамiну Бэкеру. Пiва не пайшло на карысць Форвард мюнхенскай «Баварыi» Клаўдзiо Пiсаро застаўся на 9 месяцаў без вадзiцельскiх правоў пасля таго, як адзначыў забiты гол i перамогу сваёй каманды ў матчы бундэслiгi з «Алеманiяй» на традыцыйным свяце «Актобэрфэст»: па дарозе дамоў ён папаўся палiцэйскiм, якiя замерылi ўзровень алкаголю, i той перавысiў норму ў два разы. Нагадаем, што Пiсаро ўжо заставаўся без правоў за ваджэнне ў нецвярозым стане ў сакавiку.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларус Аляксандр Глеб адкрыў лiк сваiм галам у самым ганаровым еўрапейскiм клубным турнiры i дапамог свайму «Арсеналу» перамагчы «Порту» ў другiм тур |
|