21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«У Беларусi захавалася павага да сваёй зямлi»

25.08.2009 22:04 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У расiйскiх журналiстаў ад наведвання Беларусi i шматлiкiх сустрэч на нашай зямлi засталiся прыемныя ўражаннi. Праграма вiзiту рэгiянальных расiйскiх СМI была вельмi насычанай. Гасцям iмкнулiся паказаць як мага больш, паколькi ў нас ёсць што паглядзець. Што больш за ўсё запомнiлася? Пра гэта мы i запыталiся ў расiйскiх калег.

Наталля СЯМЁНАВА, загадчык аддзела пермскай краявой газеты «Звезда» (дарэчы, наша цёзка таксама налета будзе адзначаць сваё 90-годдзе — праўда, у лiстападзе):

— Я родам з Брагiнскага раёна. Беларусь — мая радзiма i да яе, як вы разумееце, у мяне асаблiвыя пачуццi. Таксама, як i ў чытачоў нашай газеты. Калi выходзiлi мае артыкулы пра Беларусь, то зусiм незнаёмыя мне людзi тэлефанавалi i запрашалi да сябе ў госцi, каб я расказала пра вашу краiну больш падрабязна. Я магу параўноўваць i заўсёды iмкнуся быць аб’ектыўнай. На мой погляд, Беларусь — гэта такi своеасаблiвы астравок сацыяльнай справядлiвасцi, дзе дзяржава заўсёды клапоцiцца пра людзей. Вельмi важны момант. Летась у мяне захварэла мацi i ёй зрабiлi вельмi складаную аперацыю. Я тады была тут i моцна спалохалася, пачала тэлефанаваць дадому, каб выслалi грошы. Думала, што працэс лячэння будзе каштаваць дорага (у Расii за ўсе паслугi трэба плацiць). Мiж тым маму паставiлi на ногi абсалютна бясплатна. Усю важнасць дакладнага выканання дзяржавай сацыяльных гарантый толькi ў такiя крытычныя моманты i пачынаеш разумець i цанiць. Беларусь актыўна будуецца, яна пакiдае ўражанне як цудоўны куток, дзе ўсё развiваецца i квiтнее.

Анатоль ЗЯМСКОЎ, намеснiк галоўнага рэдактара газеты «Наша Пенза»:

— Я ў Беларусi ўпершыню, i мяне вельмi ўразiла яе чысцiня i дагледжанасць. Вельмi прыгожа i ў гарадах, i ў невялiкх вёсках. Акрамя таго, у людзей культура (у тым лiку i бытавая) на вельмi высокiм узроўнi. Я шмат дзе пабываў i магу з упэўненасцю казаць пра тое, што добраўпарадкаванне ў Беларусi праводзiцца на еўрапейскiм узроўнi. Ваша краiна паступальна рухаецца наперад. Здавалася б, у Беларусi няма стратэгiчных прыродных рэсурсаў (такiх, напрыклад, як газ i нафта), i гэта дзяржава патэнцыяльна небагатая. Аднак у вас робiцца вельмi шмат. Асаблiвыя пачуццi ў мяне выклiкала тое, што адбываецца рэальнае адраджэнне беларускай вёскi. У нашым рэгiёне гаспадаркi разбураны, у глыбiнцы нярэдка можна ўбачыць пустыя фермы i пакiнутыя вёскi, дзе ўжо нiхто не жыве. Канешне, ёсць у нас i сучасныя жывёлагадоўчыя комплексы, аднак iх развiццё знаходзiцца на пачатковай стадыi. А ў Беларусi найноўшыя тэхналогii ў аграпрамысловым комплексе атрымалi шырокае распаўсюджанне. У вашай дзяржавы вельмi моцная сацыяльная палiтыка. Увогуле, калi ацэньваць той шлях развiцця, якi абрала Беларусь, то можна заўважыць, што ён узважаны i прадуманы.

Алег СЛЮСАР, карэспандэнт газеты «Известия Удмуртской республики»:

— Надзвычай шмат уражанняў, адразу i сфармуляваць цяжка, трэба iх асэнсаваць. Мяркуйце самi: той факт, што ў Беларусi на звычайных вясковых дарогах ёсць спецыяльная разметка, пра многае гаворыць. Беларусы вельмi адкрытыя, сумленныя людзi. Яны гавораць пра тое, што думаюць i нiчога не ўтойваюць. Перад камандзiроўкай я праглядаў матэрыялы пра Беларусь у Iнтэрнэце. Тое, што ўбачыў тут, дыяметральна адрознiваецца ад iнфармацыi «сусветнай павуцiны». Мне тут спадабалася, абавязкова прыеду сюды яшчэ, каб з сябрамi i роднымi адпачыць.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У расiйскiх журналiстаў ад наведвання Беларусi i шматлiкiх сустрэч на нашай зямлi засталiся прыемныя ўражаннi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика