21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Паслугi з вясковай «прапiскай»

25.08.2009 22:04 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей ГРЫБ

1 кастрычнiка — Дзень пажылых людзей

На працягу блiжэйшых месяцаў Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны мае намер падрыхтаваць канцэпцыю развiцця сеткi ўстаноў сацыяльнага абслугоўвання. Мяркуецца, што з аднаго боку такi дакумент паспрыяе наблiжэнню сацыяльных паслуг да аддаленых вёсак. А з iншага — дазволiць паступова «выраўняць» ўзровень i якасць гэтых паслуг па рэгiёнах.

На ўлiку ў органах па працы i сацыяльнай абароны знаходзiцца 24,4 працэнта ўсяго насельнiцтва Беларусi, i ў тым лiку 148 тыс. адзiнокiх грамадзян пажылога ўзросту, больш за 590 тыс. пажылых людзей, якiя пражываюць асобна ад дзяцей i сваякоў, 507 тыс. iнвалiдаў, 72,5 тыс. ветэранаў Вялiкай Айчыннай вайны. Прычым, адзначаюць у мiнiстэрстве, патрэба ў сацыяльным абслугоўваннi для iх застаецца вельмi высокай. Сёння дапамога аказваецца праз 156 цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва — яны iснуюць у кожным адмiнiстрацыйным раёне краiны. А найбольш «папулярнымi» напрамкамi iх дзейнасцi сталi прадастаўленне магчымасцi часовага пражывання ў спецыялiзаваных установах, псiхалагiчныя, бытавыя, транспартныя паслугi, адрасная сацыяльная дапамога, а таксама сацыяльныя паслугi на даму. Так, зараз сацыяльным абслугоўваннем ахоплена 74,6 тыс. грамадзян, або 352 чалавекi з кожных 10 тысяч пенсiянераў i iнвалiдаў.

Паводле слоў намеснiка начальнiка галоўнага ўпраўлення дзяржаўнай сацыяльнай падтрымкi насельнiцтва Валянцiны Сяргеевай, паслугi цэнтраў з’яўляюцца адносна таннымi i да таго ж менавiта яны даюць магчымасць непрацаздольным пажылым людзям заставацца ў звыклых «хатнiх» умовах. Такiм чынам, перасяленне ў дом-iнтэрнат адбываецца толькi ў крайнiм выпадку. Хоць, зразумела, адмаўляцца ад апошняга варыянту таксама не выпадае. Для састарэлых, iнвалiдаў, а таксама для асоб з псiханеўралагiчнымi захворваннямi працуе 69 так званых «стацыянарных» устаноў, у якiх пастаянна жыве звыш 16 тыс. чалавек. Пры гэтым практычна кожны другi з iх — ляжачы хворы.

Цяперашняя мадэль сацыяльнай падтрымкi фактычна «запрацавала» толькi з 2004 года. Разам з тым ужо сёння тут выпадае канстатаваць некаторыя праблемы. Па-першае, пакуль сацыяльным абслугоўваннем на даму рэальна ахоплена толькi 50 працэнтаў населеных пунктаў краiны. Скажам, паслугi «даходзяць» толькi да 40 працэнтаў аддаленых i малаколькасных вёсак. Адносна высокi апошнi паказчык толькi ў Мiнскай вобласцi — 64 працэнты. Затое на Брэстчыне, Магiлёўшчыне i Вiцебшчыне ён складае 29, 30 i 32 працэнты адпаведна.

Па-другое, застаюцца пытаннi па санiтарных нормах у некаторых стацыянарных установах, па сутнасцi пяць з iх размешчаныя ў прыстасаваных будынках. Трэцi няпросты момант — магчымасцi засялення ў дамы-iнтэрнаты. Агульная чарга тут складае каля 1,2 тыс. чалавек, з якiх 900 маюць псiханеўралагiчныя захворваннi. Нарэшце, патрабуюць рамонтаў каля 30 працэнтаў памяшканняў цэнтраў сацыяльнага аблугоўвання, тут адчуваюць недахоп камп’ютараў, аргтэхнiкi, транспарту. А ў сваю чаргу гэта стрымлiвае магчымасцi аказання дапамогi.

Як паведамiла Валянцiна Сяргеева, згодна з рэгiянальнымi праграмамi, да 2010 года ў цэлым па Беларусi колькасць сацыяльных пунктаў або фiлiялаў тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання ў аграгарадках i iншых населеных пунктах павялiчыцца ў 8 разоў — падобных устаноў будзе каля 400. Адначасова працягнецца стварэнне дамоў сацыяльных паслуг, якiя па графiках будуць наведваць брыгады спецыялiстаў «з раёна».

Апроч таго, запланавана павелiчэнне ўмяшчальнасцi стацыянарных устаноў на 3,4 тыс. месцаў. У прыватнасцi мяркуецца стварэнне 1963 дадатковых месцаў за кошт будаўнiцтва i рэканструкцыi дамоў-iнтэрнатаў i 1641 месца — за кошт адкрыцця аддзяленняў кругласутачнага знаходжання пры тэрытарыяльных цэнтрах. У вынiку санiтарная сiтуацыя ў стацыянарных установах прыйдзе ў норму, чэргi сюды практычна знiкнуць. I плюс да таго, колькасць вёсак, жыхары якiх пакуль не маюць магчымасцяў карыстацца сацыяльнымi паслугамi, зменшыцца прынамсi ў паўтара раза.

Варта паўтарыцца, што такiя планы iснуюць на ўзроўнi рэгiёнаў. Аднак, на думку мiнiстра працы i сацыяльнай абароны Уладзiмiра Патупчыка, яны яшчэ патрабуюць удакладнення. Прычым «зыходнай кропкай» тут стане прагноз, колькi адзiнокiх людзей, iнвалiдаў цi асоб з псiхiчнымi захворваннямi будзе пражываць у краiне ў перспектыве.

На падставе такога аналiзу ў мiнiстэрстве маюць намер вызначыцца з тым, якiя сацыяльныя ўстановы будуць запатрабаваныя ў першую чаргу. I плюс да таго — дакладна разлiчыць усе неабходныя выдаткi. Дарэчы, заўважыў Уладзiмiр Патупчык, паралельна мяркуецца заняцца распрацоўкай нарматыву бюджэтнай забяспечанасцi па сацыяльнай сферы. Тым больш, што прэцэдэнт такога нарматыву ўжо ёсць — да прыкладу, у ахове здароўя.

Мiж тым, паведамiў намеснiк мiнiстра Валяр’ян Кароль, даводзiцца канстатаваць, што цяперашнiя сацыяльныя ўстановы практычна цалкам падрыхтаваны да работы ўзiмку. Некаторыя недахопы плануецца выправiць на працягу двух наступных тыдняў — да пачатку ацяпляльнага сезона. Праўда, могуць узнiкнуць затрымкi з рамонтамi дахаў у некаторых iнтэрнатах. Прычым не з-за адсутнасцi сродкаў. Тлумачэнне iншае — марудны выраб неабходных дакументаў праектнымi арганiзацыямi. Ёсць выпадкi, адзначыў Валяр’ян Кароль, калi праектна-каштарысная дакументацыя з’яўляецца толькi ў другой палове года.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На працягу блiжэйшых месяцаў Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны мае намер падрыхтаваць канцэпцыю развiцця сеткi ўстаноў сацыяльнага абслугоўвання
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика