Па справах — i ўзнагарода
Iгар ШЧУЧЭНКА
Зямля і людзі Міншчыны Сёлета, як нiколi, хлебаробам краiны давялося лiтаральна бiцца за ўраджай збожжавых: надвор’е падкiнула мноства непрыемных сюрпрызаў. Тым не менш уборачная кампанiя фiнiшавала, а гаспадаркi рэспублiкi, нягледзячы на перашкоды, дасягнулi добрых вынiкаў. У гэтым сэнсе працаўнiкам Мiншчыны таксама ёсць чым ганарыцца. У складаных клiматычных умовах iм удалося сабраць важкi ўраджай збожжавых i зернебабовых культур.Зразумела, падобныя вынiкi — праца канкрэтных людзей, намаганнямi якiх i дасягаюцца пэўныя поспехi. У прыватнасцi, Мiнскiм абласным выканаўчым камiтэтам адзначаны заслугi намеснiка старшынi аблвыканкама — старшынi камiтэта па сельскай гаспадарцы i харчаванню аблвыканкама Леанiда Зайца: ён за шматгадовую плённую працу ў аграпрамысловым комплексе Мiншчыны ўзнагароджаны Ганаровай граматай. У гэтым годзе, як зазначаецца ў рашэннi выканаўчага камiтэта, самаадданасць, якую праявiў Леанiд Канстанцiнавiч пры кiраўнiцтве i прыняццi нестандартных рашэнняў правядзення ўборачнай кампанii, дазволiлi сабраць 1645,4 тысячы тон збожжавых i зернебабовых, забяспечыўшы вытворчасць прадукцыi аграпрамысловага комплексу на 107,2 працэнта да ўзроўню мiнулага года, паставiць на прылаўкi сталiцы 47,5 працэнта мяса i мясапрадуктаў, 68,4 працэнта — малака i малочнай прадукцыi. Наогул калi весцi гутарку аб вынiках працы аграпрамысловага комлексу вобласцi, то яны вызначаюцца стабiльным ростам паказчыкаў. Вось толькi некалькi красамоўных фактаў. За восем месяцаў гэтага года ў гаспадарках усiх катэгорый Мiншчыны вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыi ў супастаўных цэнах склала 104,3 працэнта. Дзяржаўны заказ па закупках збожжа арганiзацыямi Мiнсельхарча выкананы на 102,6 працэнта. У сельскагаспадарчых арганiзацыях i сялянскiх (фермерскiх) гаспадарках вобласцi рэалiзавана жывёлы i птушкi 149,6 тысячы тон, што на 23,7 тысячы тон (на 19 працэнтаў) больш, чым за адпаведны перыяд мiнулага года. На 10 працэнтаў больш мiнулагодняга надоена малака. Сярэднi надой малака ад каровы склаў 3129 кiлаграмаў, павялiчыўшыся на 302 кiлаграмы. Мiж iншым, у галiне жывёлагадоўлі на Мiншчыне, як заўважаюць у аблвыканкаме, i надалей будуць укараняцца новыя тэхналогii кармлення, даення i ўтрымання кароў, будзе весцiся павышэнне генетычнага патэнцыялу статка. Усё гэта накiравана на атрыманне да 2010 года сярэдняга ўдою малака ад каровы 8 тысяч кiлаграмаў у год. Так атрымалася, што адзначаная ўзнагародай Мiнскага абласнога выканаўчага камiтэта праца Леанiда Канстанцiнавiча супала з днём нараджэння, якi ён, дарэчы, сёння святкуе. Рэдакцыя нашай газеты вiншуе iмянiннiка, зычыць яму моцнага здароўя i далейшай плённай працы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлета, як нiколi, хлебаробам краiны давялося лiтаральна бiцца за ўраджай збожжавых: надвор’е падкiнула мноства непрыемных сюрпрызаў. Тым не менш убор |
|