21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Мы павiнны пабудаваць найсучаснейшы завод»

25.08.2009 22:04 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iлона IВАНОВА

Шклоўскi завод будзе выпускаць самую якасную газетную паперу на постсавецкай прасторы

Адбылася рабочая сустрэча прэм’ер мiнiстра Рэспублiкi Беларусь Сяргея Сiдорскага i прэм’ер-мiнiстра Рэспублiкi Карэлiя Паўла Чарнова. Кiраўнiкi ўрадаў абмеркавалi пытаннi будаўнiцтва Шклоўскага завода па вытворчасцi газетнай паперы, куды прадпрыемства з Карэлii пастаўляе абсталяванне.

Прэм’еры аглядалi будоўлю з даха аднаго з карпусоў завода, хадзiлi па яго тэрыторыi. Будаўнiцтва iдзе поўнай хадой. На 40 гектарах працуюць 600 будаўнiкоў з 22 арганiзацый. Адначасова з узвядзеннем карпусоў кладуцца камунiкацыi i асфальтуюцца дарогi. Прадстаўнiкi шэрагу фiрмаў з розных краiн усталёўваюць i наладжваюць пастаўленае iмi абсталяванне для будучага завода. Асноўную тэхнiку для вытворчасцi газетнай паперы ў Шклове атрымлiваюць з ЗАТ «Петразаводскмаш». Гэта абсталяванне каштуе амаль 37 мiльёнаў долараў.

Паводле слоў дырэктара шклоўскага завода Аляксандра Ганчарова, на сёння з Петразаводска прыбыло амаль трэць абсталявання, пастаўкi iдуць па графiку, мантаж пачнецца праз некалькi тыдняў. Завод павiнен пачаць працу напрыканцы наступнага года i штогод выпускаць 40 тысяч тон газетнай паперы для патрэб краiны.

У адпаведнасцi з указам Прэзiдэнта Сяргей Сiдорскi кантралюе ход будаўнiцтва пад Шкловам.

— За два гады мы павiнны пабудаваць завод. Прычым завод сучаснейшы, — сказаў кiраўнiк урада. — Мiнулым разам мы прынялi рашэнне, што пабудуем тут абсалютна новыя ачышчальныя збудаваннi, якiя забяспечаць экалагiчную чысцiню. А сёння вырашылi, што паставiм новае абсталяванне па цяплу, паравых катлах. I фактычна завод будзе замкнёны, не будзе карыстацца газам, а электраэнергiяй — толькi мiнiмальна. На адкiдах ён будзе працаваць сам на сябе i падтрымлiваць усю сваю iнфраструктуру.

Першы пускавы комплекс шклоўскага завода — гэта лесапiльная вытворчасць, якая павiнна запрацаваць у сёлетнiм лiстападзе ў поўным аб’ёме — 220 тысяч кубаметраў на год. Цяпер актыўна iдзе зборка абсталявання, якое паставiлi iтальянцы.

— А ў 2007 годзе тут запрацуе новы завод, — падкрэслiў беларускi прэм’ер. — Мiнiмальныя выдаткi, максiмальныя якасць, аддача i эфектыўнасць — вось аснова гэтага праекта.

Цi хопiць драўнiны, каб шклоўскi завод працаваў на поўных аб’ёмах? Сяргей Сiдорскi цвёрда адказаў, што баланс яловага лесу пралiчаны. Запасы дастатковыя, разлiчаны на шмат дзесяткаў гадоў. Неапрацаваную драўнiну раней прадавалi за межы краiны. Пасля заўвагi кiраўнiка краiны ўраду i мясцовым органам улады аб максiмальнай перапрацоўцы свайго лесу работа пайшла ў гэтым накiрунку.

Прэм’ер-мiнiстр Карэлii — прафесiйны будаўнiк, расказаў журналiстам пра сваю ацэнку шклоўскай будоўлi: яна, безумоўна, добрая, яму спадабалiся i правiльныя iнжынерныя рашэннi, i паступовасць будаўнiцтва. А самае галоўнае — iнтэнсiўная падтрыхтоўка галоўнага корпуса, дзе неўзабаве пачнецца мантаж петразаводскага абсталявання.

Супрацоўнiцтва Беларусi i Карэлii адпавядае планам на стварэнне кааперацыi ў межах саюзнай дзяржавы. Сёння Карэлiя закупляе ў Беларусi нямала дарожнай тэхнiкi, ёсць сумесны праект па здабычы торфу. Нядрэнна развiваюцца гандлёвыя зносiны. Перспектывы супрацоўнiцтва з Карэлiяй ёсць у развiццi i пашырэннi шклоўскага праекта.

Сяргей Сiдорскi паведамiў, што побач з заводам па вырабу газетнай паперы будзе працаваць сучасны камбiнат будматэрыялаў, для маладых спецыялiстаў новых прадпрыемстваў будуць пабудаваны дамы — iндывiдуальныя i шматкватэрныя. Акрамя гэтага, у будучым плануецца нарошчваць i магутнасцi самога завода, якi, як мяркуецца, будзе выпускаць самую якасную газетную паперу на постсавецкай прасторы.

Шклоўскi раён.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Шклоўскi завод будзе выпускаць самую якасную газетную паперу на постсавецкай прасторы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика