Цемра — вораг пешахода
Мiкола ДЗЯБЁЛА
Бяспека руху З надыходам восенi, калi днi заўважна карацеюць, беларускiя дарогi становяцца ўсё больш небяспечнымi, асаблiва для пешаходаў.За 8 месяцаў гэтага года ў Беларусi адбылося 1818 дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам пешаходаў. Як адзначыў старшы iнспектар аддзела ДАI Савецкага РУУС Мiнска Дзмiтрый Марозаў, найбольшая колькасць аварый з удзелам пешаходаў адбываецца ў цёмны час сутак. Самы аварыйны дзень тыдня — пятнiца, а самы небяспечны месяц — кастрычнiк. Паколькi цемра з’яўляецца галоўным ворагам пешаходаў, то ўчора па ўсёй краiне супрацоўнiкi Дзяржаўтаiнспекцыi правялi Адзiны дзень бяспекi дарожнага руху пад дэвiзам «Стань заўважаным у цемры!» Мэта акцыi — папярэдзiць ДТЗ у цёмны час сутак. Дзеля гэтага «даiшнiкi» правялi тлумачальную работу не толькi сярод вадзiцеляў, але i сярод пешаходаў. Бо ад уважлiвасцi i дысцыплiнаванасцi пешых удзельнiкаў дарожнага руху таксама многае залежыць. Напрыклад, вельмi важна, каб кожны пешаход у цёмны час сутак насiў на верхнiм адзеннi святлоадбiвальны элемент — флiкер. Праведзены Дзяржаўтаiнспекцыяй эксперымент засведчыў, што ў цемры пры блiжнiм святле фар вадзiцель можа ўбачыць пешахода на адлегласцi да 30 метраў. Улiчваючы, што пры хуткасцi 60 км у гадзiну аўтамабiль за 1 секунду праязджае 17 метраў, часу на прадухiленне ДТЗ звычайна не хапае. А вось калi пешаход носiць флiкер, то становiцца заўважаным ужо на адлегласцi 130—140 метраў i гэта дае магчымасць пазбегнуць аварыi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З надыходам восенi, калi днi заўважна карацеюць, беларускiя дарогi становяцца ўсё больш небяспечнымi, асаблiва для пешаходаў |
|