Жураўлiная песняПесню бярыце з сабой Жураўлiным спевам наплываюць успамiны пра школьныя гады. Гэта вобразна перададзена ў кiнафiльме «Дажывём да панядзелка» (1968), у якiм музыка Кiрылы Малчанава выразна падсвятляла духоўны стан галоўных герояў. Мастацкая стужка ўзрушыла савецкае грамадства, выклiкала мноства спрэчак, дыспутаў, разваг пра нялёгкую працу i грамадзянскую пазiцыю педагогаў. Вялiкi поспех атрымала i «Жураўлiная песня», якая стала лiрычным лейтматывам кiнатвора. Тэкст песнi на беларускую мову пераклаў педагог Лявон Баршчэўскi, i яна набыла новае жыццё ў юнацкай аўдыторыi. Песня змяшчаецца па просьбе выпускнiкоў Майскай СШ Жлобiнскага раёна, якiя 30 верасня разам з настаўнiкамi i вучнямi адзначаюць 110-ю гадавiну з дня стварэння школы. Мiхась ШАВЫРКIН. Не хачу, хай можа й так не трэба, Прымаўку старую ўспамiнаць, Што, як бачыць жорава пад небам, Лепей вераб’я ў руцэ трымаць. Думка ўсё мяне не пакiдае, Як гляджу услед я жураўлю: Быццам ён не ў вырай адлятае, А ў маленства родную зямлю. Хай над нашай школай ён пакружыць, Прывiтальна ёй крылом махне, Хай пачуе, цi яшчэ там служыць Наш стары настаўнiк, альбо не. Мы былi няўрымсныя гарэзы, Ён жа чым далей, тым больш сiвеў... Помню, як любiў ён у Бернэса Той пра жураўлёў вядомы спеў. Неяк мы знямелi на уроку: Птушкi ў небе чарадой плылi... Пэўна, шмат надзеяў ды папрокаў Нам нясуць з сабою жураўлi. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жураўлiным спевам наплываюць успамiны пра школьныя гады. Гэта вобразна перададзена ў кiнафiльме «Дажывём да панядзелка» (1968), у якiм музыка Кiрылы М
|
|