Як беларускую школьнiцу ўшанавалi ў Iталii
Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ
За што, можа спытаць чытач, за якi ўчынак? Расказваем.
Аня Шахрай, вучанiца сярэдняй школы № 12 горада Гомеля, неаднаразова праводзiла летнiя канiкулы ў iтальянскiм горадзе Ланата. Не стаў выключэннем i гэты год. I вось у пачатку жнiўня ў акно дома, дзе жыла дзяўчынка, пастукала жанчына, якая галасiла: дапамажыце! На руках яна трымала малое дзiця, тварык якога быў сiнiм i якое не паказвала прыкмет жыцця. Забягаючы наперад, скажам, што Аня вучыцца ў бiялагiчным класе i добра ведае, як трэба аказваць чалавеку першую медыцынскую дапамогу. Таму яна ўзялася ратаваць дзiця, сказаўшы яго мацi, каб тая супакоiлася. Адзiн мужчына патэлефанаваў у службу экстраннай медыцынскай дапамогi, i адтуль урачы давалi кансультацыi Анi, як трэба рабiць масаж сэрца. I калi праз некалькi хвiлiн прыляцеў верталёт i прыехала «неадкладная дапамога», жыццю 1,5-гадовай Анi Фабi нічога не пагражала. Урачы сказалi мацi, што, калi б не Шахрай, трагедыi пазбегнуць не ўдалося б. Але што ж здарылася з малышкай? Аказваецца, даглядаць яе бацькi, занятыя хатнiмi справамi, даручылi сваёй 7-гадовай дачушцы. А тая не ўгледзела яе, i Аня апынулася на дне басейна, адкуль яе праз некалькi хвiлiн выцягнула мацi. На месца здарэння прыбылi рэпарцёры, фотакарэспандэнты, але Аня чамусьцi збегла ад iх, а газеты i тэлебачанне Iталii толькi i расказвалi пра подзвiг беларускай школьнiцы. А затым Аню запрасiлi ў мэрыю горада, дзе яна дала iнтэрв’ю журналiсту i дзе яе ўшанавалi ўзнагародай i шчырай падзякай. Больш за тое, на яе iмя быў адкрыты грашовы рахунак для вучобы ў Iталii (Аня заканчвае апошнi клас школы). Я патэлефанаваў у школу, i завуч Людмiла Рабкова расказала, што Аня Шахрай вырасла ў шматдзетнай сям’i, старанная ў вучобе, заўсёды гатова прыйсцi на дапамогу iншым. Яна — член БРСМ i ўсе даручэннi выконвае з вялiкай адказнасцю. Дык як не ганарыцца ёю?
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За што, можа спытаць чытач, за якi ўчынак? Расказваем
|
|