Беларусь чакае «Мiнi-Мiс 2007»?Узлёт Анастасiя Нiкiфарава прывезла з Грэцыi не толькi ганаровы тытул «Мiнi-Мiс Сусвету», але i афiцыйны дазвол на правядзенне наступнага конкурсу ў нашай краiне. На думку патэнцыяльных арганiзатараў, падзея стане магчымай у выпадку актыўнай падтрымкi дзяржаўных i прыватных структур. — Конкурс, да якога мы рыхтавалiся больш за год, быў складаным, — кажа арт-дырэктар Iмiдж-дызайн студыi «Вадалея», Нацыянальны дырэктар Рэспублiкi Беларусь па выяўленню i прадстаўленню талентаў на мiжнародных конкурсах, прафесар фiласофii Кацярына ПАШКЕВIЧ. — Справа ў тым, што дзiцячы конкурс адрознiваецца ад падобных дарослых. Тут мае значэнне не прыгажосць як яна ёсць, з канкрэтнымi параметрамi фiгуры i г.д., а прыгажосць таленту дзяцей... «Мiнi-Мiс Сусвету» праходзiць, дарэчы, у трох узроставых групах: з 5 да 8 гадоў, з 8 да 12 i з 12 да 15. Кожны канкурсант рыхтуецца да трох выхадаў. Першы — прадстаўленне нацыянальнага касцюма — патрабуе расказаць на англiйскай мове пра сваю краiну, школу, сям’ю, сяброў, захапленнi, каб перадаць непаўторнасць сваёй нацыi, а ў нашым выпадку яшчэ i краiны, пра якую ўсё яшчэ мала ведаюць у той жа Грэцыi. Другі выхад — у гiстарычным касцюме, якi прадаставiла кiнастудыя «Беларусьфiльм». Тут Насця не проста пераапранулася ў царэўну-лебедзя, але перадала чароўны, чысты вобраз Беларусi праз прытчу пра белую птушку. Нарэшце, трэцi выхад, якi пабачылi на прэс-канферэнцыi журналiсты, стаў пародыяй на сусветных зорак — Чарлi Чаплiна, Элвiса Прэслi i Мэрылiн Манро. Нумар запатрабаваў ад Насцi iмгненнага пераўвасаблення на сцэне. Бездакорнасцi рухаў пад музыку, з якой звязаны вялiкiя вобразы, спрыяў проста шыкоўны касцюм-трансформер. Па вялiкаму рахунку, у «Вадалеi» Насця не толькi атрымала навыкi харэаграфii, але авалодала пэўнымi тэхналогiямi, якiмi з выхаванкай падзялiлася цэлая каманда прафесiяналаў. Цяпер, кажуць выхавальнiкi, дзяўчынка здольна перадаць любы вобраз i стаць, напрыклад, тварам якой-небудзь айчыннай кампанii. Дарэчы, тытул «Твар года» прыцягнуў пiльную ўвагу да новай Мiнi-Мiс грэчаскiх вытворцаў натуральнага футра. — Мы адмовiлiся ад такой прапановы, — тлумачыць Кацярына Пашкевiч. — Па той прычыне, што не на словах, а на справе з’яўляемся патрыётамi сваёй краiны. Хочацца пачуць падобную прапанову ад родных вытворцаў, тым больш, такiя ў нас ёсць. Тады б мы мелi магчымасць праслаўляць нашу Беларусь, рэкламаваць айчынны тавар на сусветным рынку... Ад другой прапановы Насця не адмовiлася. Фотасесii ў высакакласных прафесiяналаў Парыжа, Мiлана i Шанхая — гэта магчымасць развiцця, рух да новых вяршынь i перамог. Тыя ж, што ёсць, i iх нямала (атрыманыя ў папярэднiя гады), могуць актыўна выкарыстоўвацца айчыннымi прадпрыемствамi. Ва ўсякiм разе, Iмiдж-дызайн студыя «Вадалея» бачыць сваю задачу ў цесным узаемадзеяннi i супрацоўнiцтве зацiкаўленых у павышэннi iмiджу Беларусi людзей. Студыя запрашае да сябе самых розных дзяцей, магчыма, нават замкнутых, чый творчы пачатак яшчэ не раскрыты. Выявiць таленты дзiцяцi дапамагае тэсцiраванне, пасля якога прафесiйныя педагогi развiваюць гарманiчную асобу, здольную вобразна разважаць, перадаваць iдэю. У гэтым, як мяркуе Кацярына Пашкевiч, прынцыповае адрозненне «Вадалеi» ад iншых агенцтваў рэкламы i мадэлiнгу. Святлана БАРЫСЕНКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Анастасiя Нiкiфарава прывезла з Грэцыi не толькi ганаровы тытул «Мiнi-Мiс Сусвету», але i афiцыйны дазвол на правядзенне наступнага конкурсу ў нашай к
|
|