21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Беларусь супраць гандлю людзьмi

25.08.2009 22:04 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вiкторыя ШМЯЛЁВА

На днях у кiнатэатры «Перамога» прайшла яшчэ адна дабрачынная акцыя супраць гандлю людзьмi, арганiзаваная грамадскiм аб’яднаннем «Беларуская асацыяцыя маладых хрысцiянскiх жанчын» (БАМХЖ) пры падтрымцы Швейцарскага офiса па супрацоўнiцтву ў Рэспублiцы Беларусь.

Гiстарычная даведка ад «Звязды»

БАМХЖ — недзяржаўная, нерэлiгiйная i некамерцыйная жаночая арганiзацыя, зарэгiстраваная Мiнiстэрствам юстыцыi Рэспублiкi Беларусь 26 лiпеня 1996 года. З’яўляецца часткай мiжнароднай сеткi «Ла Страда» (праграма па прадухiленню гандлю людзьмi ў краiнах Цэнтральнай i Усходняй Еўропы), у якую таксама ўваходзяць Нiдэрланды, Польшча, Чэхiя, Балгарыя, Украiна, Малдова, Македонiя, Боснiя i Герцагавiна. ГА «БАМХЖ» працуе па трох накiрунках: iнфармацыйная дзейнасць i лабiраванне (павышэнне грамадскай значнасцi праблемы гандлю людзьмi праз прэсу, дзяржаўныя органы i мiжнародныя таварыствы), iнфармацыйна-адукацыйная дзейнасць i кампанiя сацыяльнай дапамогi пацярпелым (аказанне бясплатнай медыцынскай, юрыдычнай, псiхалагiчнай дапамогi i проста эмацыянальнай падтрымкi). Дарэчы, БАМХЖ з’яўляецца сузаснавальнiкам мiжнароднай недзяржаўнай арганiзацыi «Ла Страда», якая змагаецца супраць трафiкiнгу — незаконнага гандлю людзьмi. (У больш шырокiм сэнсе паняцце «трафiкiнг» ужываецца як гандаль рабамi, наркотыкамi i проста незаконны гандаль.) Дзейнасць праграмы «Ла Страда» вельмi актыўная: толькi з 2002 года яе супрацоўнiкi атрымалi больш за 220 зваротаў ад пацярпелых i iх сваякоў. У кожным выпадку была аказана дапамога.

З 2004 года адкрыты мiнi-шэлтар (прытулак) для жанчын, якiя сталi ахвярамi трафiкiнгу. Вядома, што ўсе паслугi бясплатныя i заснаваны на прынцыпах добраахвотнасцi, ананiмнасцi i канфiдэнцыяльнасцi.

У рамках акцыi адбылiся разгорнутыя кансультацыi па пытаннях бяспечнага выезду i пражывання за мяжой, звязаныя з працаўладкаваннем, замужжам i ўдзелам у студэнцкiх праграмах; шматлiкiя конкурсы. Таксама была арганiзавана тэматычная выстаўка дзiцячага малюнка.

«Тваё iмя Юстына»

Аднак гваздом праграмы стала прэм’ера мастацкага фiльма «Тваё iмя Юстына» таленавiтага рэжысёра Франка дэ Пэна, за якi ён атрымаў прэмiю Сусветнага фестывалю фiльмаў у Манрэалі ў мiнулым годзе. I гэта сапраўды так: што не было сказана словамi, сказала мастацтва кiно. Ды так яскрава...

Дваццацiгадовая Марыёла жыве з бабуляй у невялiкiм польскiм гарадку. У жыццi маладой прыгажунi ўсё нават больш чым цудоўна: адданыя сяброўкi, хлопец, якi моцна яе кахае, праца на мясакамбiнаце. Неспадзявана Артур прапаноўвае каханай Марыёле сумесную вандроўку ў Германiю — краiну, у якой ён атрымаў другую адукацыю. Актрыса Ганна Кiсляк, якая выконвае ролю Марыёлы, вельмi натуральна паказвае радасць сваёй гераiнi (дарэчы, яна атрымала прэмiю як лепшая актрыса на трох кiнафестывалях у Польшчы i Бельгii). Аднак менавiта з гэтага моманту яе жыццё становiцца кашмарам. У Берлiне Артур прадае «каханую» гаспадару бардэля Гюнтэру. Ёй паведамляюць, што цяпер яе завуць Юстына i яна павiнна адпрацаваць грошы, якiя заплацiў за яе Гюнтэр.

Што наперадзе? Жорсткасць, гвалтаванне, праяўленне знявагi, прымусовая праца на сутэнёра, якой няма канца. Нарэшце, Марыёла праходзiць цяжкi шлях, як i тысячы маладых жанчын, падобных да яе. Аднак на радзiму яна вяртаецца зусiм iншая, сумная, не падобная да сваiх вясёлых i бесклапотных сябровак, як параненая птушка, прычым параненая назаўсёды...

Не судзiце, ды не судзiмыя будзеце

Сiтуацыя, якая здарылася з Марыёлай Шыманьскай — тыповая, а дакладней, класiчная для сучаснасцi. Сёння гандаль людзьмi стаiць на трэцiм месцы па прыбытку пасля гандлю наркотыкамi i зброяй. Паводле розных падлiкаў, ад 600 да 800 тысяч мужчын, жанчын i дзяцей штогод становяцца ахвярамi трафiкiнгу, мiгрыруючы ў iншыя краiны. Яны прымусова працуюць за мiзэрную плату альбо, што часцей за ўсё, — бясплатна. Прычым, паводле меркавання мiжнародных экспертаў, да 65 працэнтаў ахвяр трафiкiнгу застаюцца не выяўленымi: адны баяцца асуджэння з боку грамадскасцi, другiя — пагроз з боку работадаўцаў.

Дарэчы, ахвярай можа стаць абсалютна любы чалавек, якi раней марыў паехаць за мяжу, каб зарабiць грошай, павучыцца, узяць шлюб цi проста павандроўнiчаць, а пасля аказаўся прададзеным у рабства (у асноўным у сэкс-iндустрыю цi на сельскагаспадарчую працу) i сутыкнуўся з абмежаваннем свабоды руху, пагрозамi сваякам з боку работадаўцы.

Не хадзiце, дзецi, у Афрыку гуляць...

Як не трапiць у пастку? Вядома, што трафiкiнг — працэс доўгi i складаны: патрабуе наладжанай дзейнасцi вярбоўшчыка, у ролi якога часта выступаюць сябры, знаёмыя, нават сваякi i... бацькi. Многiя з iх — жанчыны, якiя прапануюць працаўладкаванне з высокiм заробкам, вучобу за мяжой, шлюб з чужаземцам. Падобную iнфармацыю можна знайсцi ў газетах, на Iнтэрнэт-сайтах, у шлюбных агенцтвах. Гэта могуць быць i галантныя мужчыны, якiя «вырастаюць з-пад зямлi» ў начных клубах, рэстаранах, на дыскатэках i памiж справамi нагадваюць, што iм якраз не хапае сакратара або яго сябар ужо даўно шукае няньку, танцоўшчыцу цi афiцыянтку для начнога клуба. «Джэнтльмены» таксама могуць прапанаваць фiнансавую дапамогу ў арганiзацыi вандроўкi, афармленнi дакументаў, аднак пасля з «дамы», якую яны яшчэ зусiм нядаўна прапусцiлi ўперад, будуць патрабаваць «кампенсацыю» (i паверце, ужо далёка не галантна!).

Лепш сем разоў адмераць...

Безумоўна, застрахавацца ад усяго немагчыма. Аднак максiмальна iнфармацыйна падрыхтавацца можна. Па-першае, трэба правяраць iнфармацыю праз як мага большую колькасць крынiц, прымаць ва ўсiм уласны ўдзел (напрыклад, у афармленнi дакументаў для выезду за мяжу). Па-другое, агенцтва, якое прапануе працу, павiнна быць афiцыйным, мець лiцэнзiю (сайт махляроў, як правiла, непрафiсiйна распрацаваны). Па-трэцяе, праца павiнна быць толькi легальнай. I ў кантракце агаворваюцца ўсе ўмовы працы, аплаты, пражывання, страхоўкi. Такiм чынам, на руках — пашпарт з працоўнай вiзай, кантракт, дакладны адрас будучага месца працы i жылля. Неабходна зрабiць ксеракопii ўсiх гэтых дакументаў, нават бiлетаў, i пакiнуць iх у бацькоў, каб апошнiя ведалi, куды звяртацца ў выпадку праблемнай сiтуацыi цi перадалi гэту iнфармацыю ў праваахоўныя органы для вядзення следства.

Таксама не менш важны крок перад выездам за мяжу — распазнаванне адраса беларускага консульства ў краiне, у якой плануецца часовае знаходжанне ў сувязi з працай, вучобай цi замужжам. Апроч таго, у кожнай краiне ёсць арганiзацыi, якiя прадстаўляюць мiжнародную сетку «Ла Страда» або iншыя недзяржаўныя арганiзацыi, што могуць таксама аказаць дапамогу пацярпеламу мiгранту, напрыклад, Чырвоны Крыж, царква. I апошняя рэкамендацыя. Пашпарт — самы галоўны дакумент, i таму нiхто не мае права яго адбiраць цi захоўваць у сябе.

Больш дакладную iнфармацыю можна даведацца па «гарачай лiнii» «Ла Страда», якая працуе штодзённа з 9.00 да 21.00 без выхадных, па тэлефоне 8 801 100 8 801. Званок па тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь бясплатны. Таксама кансультацыi можна атрымаць па электроннай пошце lastrada@infonet.by або проста зайсцi на сайт www.lastrada.by

Акрамя таго, iснуе мультымедыйная кампанiя www.mtvexit.org, прысвечаная барацьбе з эксплуатацыяй i гандлем людзьмi. Кампанiя ўключае ў сябе розныя праграмы, Iнтэрнэт-сайт на 14 мовах, дзе можна прагледзець тэматычныя дакументальныя кiналенты.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На днях у кiнатэатры «Перамога» прайшла яшчэ адна дабрачынная акцыя супраць гандлю людзьмi, арганiзаваная грамадскiм аб’яднаннем «Беларуская асацыяцыя
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика