Быць дынамаўцам
Iрына ПРЫМАК
600 беларускiх вучняў афiцыйна былi прыняты ў школу «Юны дынамавец», якая iснуе ажно 72 гады. Канешне ж, не ўсе юнакi i дзяўчаты стануць у будучым прафесiйнымi спартсменамi, хтосьцi знойдзе сябе ў iншых сферах.
Гэта ўжо аксiёма: выхаванец «Дынама» Аляксандр Глеб зараз гуляе ў асноўным саставе лонданскага «Арсенала», а Мiкалай Чаргiнец, якi калiсьцi таксама трэнiраваўся ў футбольнай секцыi, стаў пiсьменнiкам, генерал-лейтэнантам, старшынёй Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi, што не менш ганарова, чым дэманстраваць майстэрства на полi. Сярод тых, хто прайшоў дынамаўскую школу, мэр Мiнска Мiхаiл Паўлаў, спявак Анатоль Длускi, паэт Уладзiмiр Някляеў, акцёр Мiкалай Яроменка. Наогул у нашай краiне iснуе 10 дынамаўскiх СДЮШАР i ДЮСШ (4 у сталiцы, 2 у Гомелi, па адной у Брэсце, Вiцебску, Гродне i Магiлёве), дзе культывуецца 20 летнiх i 2 зiмовыя (бiятлон i хакей) вiды спорту. «Юны дынамавец» — першае звяно ў падрыхтоўцы рэзерву для нацыянальнай зборнай Беларусi. Напрыклад, на летняй Алiмпiядзе ў Афiнах дынамаўскiя атлеты склалi амаль палову ўсёй каманды, а з агульных 17 узнагарод яны здабылi 7, прычым адну залатую (Юлiя Несцярэнка ў бегу на сто метраў), дзве сярэбраныя i чатыры бронзавыя. Адзначу, што 152 дынамаўцы 153 разы станавiлiся мацнейшымi на кантыненце i 216 разоў — у свеце (па некалькi разоў перамагаў адзiн i той жа атлет). Сярод вядомых прадстаўнiкоў «Дынама» — чатырохразовая алiмпiйская чэмпiёнка i васьмiразовая пераможца чэмпiянату свету Алена Бялова, чэмпiён Алiмпiяды i дзесяцiразовы пераможца сусветнага першынства Аляксандр Раманькоў, сярэбраны i бронзавы прызёр Алiмпiйскiх гульняў, пяцiразовы чэмпiён свету i двойчы ўладальнiк Кубка свету Уладзiмiр Драчоў. Гэтыя высокiя званнi даказваюць, што быць дынамаўцам — вялiкая адказнасць, бо працягваць традыцыi сваiх папярэднiкаў у розных вiдах спорту не так лёгка.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
600 беларускiх вучняў афiцыйна былi прыняты ў школу «Юны дынамавец», якая iснуе ажно 72 гады. Канешне ж, не ўсе юнакi i дзяўчаты стануць у будучым пра
|
|